Джозеф Альберс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Джозеф Альберс
ням.: Josef Albers
Фатаграфія
Дата нараджэння 19 сакавіка 1888(1888-03-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 сакавіка 1976(1976-03-25)[1][2][…] (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Anni Albers[d]
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта, фатограф, дызайнер, мастак-гравёр, скульптар, мастак па шклу
Месца працы
Жанр Абстракцыянізм[9]
Вучоба
Мастацкі кірунак Оп-арт і Абстракцыянізм[9]
Уплыў Франц фон Штук і Іаганес Ітэн
Уплыў на Florence Henri[d] і Sewell Sillman[d][12]
Член у
Узнагароды
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Джозеф (Іозеф) Альберс (ням.: Josef Albers; 19 сакавіка 1888, Ботрап — 25 сакавіка 1976, Нью-Хэйвен, штат Канектыкут) — нямецкі і амерыканскі мастак, дызайнер, паэт, тэарэтык і выкладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1920 годзе стаў студэнтам вышэйшай школы Баўхаўс у Веймары. У 1922 годзе ён стварае ў Баўхаўсе новую майстэрню мастацкага шкла, а затым узначальвае там майстэрню мэблі. Яго раннія ксілаграфіі і літаграфіі не вылучаюцца над сярэднім узроўнем экспрэсіянізму. Пад уплывам канструктывізму Баўхаўса (дзе адным з яго галоўных настаўнікаў быў Ласла Махой-Надзь) перайшоў да значна стражэйшага абстрактна-геаметрычнага стылю, захапляючыся т. зв. дыяфаніямі, празрыстымі кампазіцыямі на шкле, выкананымі з дапамогай пескаструмянёвага апарата. Пераехаўшы разам са школай у Дэсаў (1925 год), быў пераемнікам М. Брэера на пасадзе кіраўніка мэблевай майстэрні, а з 1930 года — намеснікам дырэктара ўсёй школы. Актыўна працаваў як дызайнер, ствараючы эскізы мэблі, а таксама шклянога і металічнага начыння.

У 1933 годзе, пасля прыходу да ўлады нацыстаў, стаў адным з першых выкладчыкаў Баўхаўса, якія эмігравалі ў ЗША. Выкладаў у каледжы Блэк-Маўнцін у Ашвіле, Паўночная Караліна да 1949 года. Сярод яго вучняў былі В. дэ Кунінг, Р. Мазервел, К. Ноланд і Р. Раўшэнберг. У 1950 годзе ўзначаліў кафедру дызайну ў Школе мастацтваў Ельскага ўніверсітэта, дзе чытаў лекцыі да 1960 года.

Да 1970 Альберс стаў ганаровым членам чатырнаццаці школ і акадэмій; у 1971 годзе адбылася рэтраспектыўная выстава яго работ у Метрапалітэн-музей. У апошнія гады свайго жыцця мастак ствараў у асноўным манументальныя насценныя кампазіцыі для грамадскіх будынкаў, у тым ліку для Аспіранцкага цэнтра Гарвардскага ўніверсітэта, выдавецтваў «Тайм» і «Лайф» у Нью-Ёрку, Музея гісторыі мастацтваў і культуры ў Мюнстэры і г.д.

Памёр Альберс у Нью-Хэйвене, Канектыкут 25 сакавіка 1976 года.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Josef Albers
  3. 3,0 3,1 Josef Albers — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  4. 4,0 4,1 Encyclopædia Britannica
  5. 5,0 5,1 RKDartists
  6. Bucksteeg J. (unspecified title) — 2020. — S. 44.
  7. Bürdek B. E. (unspecified title)Кёльн: M. DuMont Schauberg, 1991. — С. 37. — ISBN 978-3-7701-2728-3
  8. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  9. 9,0 9,1 https://americanart.si.edu/artist/josef-albers-46
  10. (unspecified title) Праверана 9 ліпеня 2019.
  11. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  12. The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1851. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
  13. https://www.tate.org.uk/art/art-terms/a/american-abstract-artists-aaa Праверана 18 кастрычніка 2018.
  14. http://americanabstractartists.org/current-members/past/ Праверана 20 кастрычніка 2018.