Перайсці да зместу

7.62 cm Infanteriegeschütz L/16.5

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
7.62 cm Infanteriegeschütz L/16.5
Тып: пяхотная гармата
Краіна:  Германская імперыя
Гісторыя службы
Гады эксплуатацыі: 1916—1918
Выкарыстоўвалася:

 Германская імперыя

Войны і канфлікты: Першая сусветная вайна
Гісторыя вытворчасці
Канструктар: Krupp
Вытворца: Krupp
Характарыстыкі
Маса, кг: 608
Даўжыня, мм: 2310
Даўжыня ствала, мм: 1257
Шырыня, мм: 1150
Вышыня, мм: 940
Вага снарада, кг 6
Калібр, мм: 76,2
Засаўка: паршнявая
Лафет: каробчаты
Вугал узвышэння: ат-18,6° да +11,5°
Вугал павароту: 9,5°
Пачатковая хуткасць
снарада, м/с
295
Прыцэльная далёкасць, м: 600
Максімальная
далёкасць, м:
4000

7.62 cm Infanteriegeschütz L/16.5   — нямецкая пяхотная гармата. Стаяла на ўзбраенні Германскай імперыі, выкарыстоўвалася падчас Першай сусветнай вайны. У самым пачатку Першай сусветнай вайны ў рукі немцаў трапіла велізарная колькасць рускіх 76-мм супрацьштурмавых гармат, якія ставіліся як у крэпасцях, гэтак і на бронеаўтамабілях «Гарфорд-Пуцілаў»  (руск.). Значная частка гэтых трафейных гармат была перададзена кіраўніцтву канцэрна Krupp для перапрацоўкі ў гарматы падтрымкі пяхоты. Інжынеры Krupp усталявалі ствол і засаўку гарматы на грузавы прычэп з дзвюма сядушкамі для экіпажа за шчытом — так з'явілася новая гармата, што атрымала назву 7.62 cm Infanteriegeschütz L/16.5. Вугал нахілу вагаўся ад -18.6° да +11.5°, што падавала магчымасці для выкарыстоўвання гарматы як абарончай крапасной гарматы. Аднак далёкасць стральбы пры гэтым не перавышала 2,7 км у стацыянарным становішчы. У якасці снарадаў выкарыстоўваліся як трафейныя рускія, гэтак і спецыяльна распрацаваныя нямецкія. Папулярнасць гарматы сярод салдатаў была вялікая, аднак само яно не было надзейным па прычыне нізкай якасці рускай сталі, з якой вырабляліся арыгінальныя 76-мм супрацьштурмавыя гарматы. Для ліквідацыі нястач гарматы была распрацавана новая гармата 7.7 cm Infanteriegeschütz L/20.


  • Jäger, Herbert. German Artillery of World War One. Ramsbury, Marlborough, Wiltshire: Crowood Press, 2001 ISBN 1-86126-403-8