10.5 cm Feldhaubitze 98/09
Выгляд
10.5 cm Feldhaubitze 98/09 | |
---|---|
105-мм палявая гаўбіца 98/09 ў Сайбеку, Квебек | |
Тып: | гаўбіца |
Краіна: | Германская імперыя |
Гісторыя службы | |
Выкарыстоўвалася: | |
Войны і канфлікты: | Першая сусветная вайна |
Гісторыя вытворчасці | |
Канструктар: | Krupp |
Распрацаваны: | 1902—1904 |
Вытворца: | Германская імперыя |
Гады вытворчасці: | 1909—1918 |
Усяго выпушчана: | 1260 |
Характарыстыкі | |
Маса, кг: | 1145 |
Калібр, мм: | 105 |
Вугал узвышэння: | ат −13 да +40° |
Вугал павароту: | 4 |
Пачатковая хуткасць снарада, м/с |
302 |
Максімальная далёкасць, м: |
6300 |
10.5 cm Feldhaubitze 98/09 (105-мм палявая гаўбіца 98/09) — нямецкая гаўбіца, з’яўляецца мадыфікацыяй гаўбіцы ўзору 1898 года. Стаяла на ўзбраенні Германскай імперыі, Асманскай імперыі, Румыніі, выкарыстоўвалася падчас Першай сусветнай вайны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першапачатковы варыянт гарматы распрацаваны у 1904—1908 гадах Rheinmetall. Гаўбіца была мадэрнізавана канцернам Krupp, атрымаўшы новы механізм аддачы і новы лафет. Ля гарматнага шчыта былі ўсталяваны дзве сядушкі. Да пачатку Першай сусветнай вайны было выпушчана 1260 адзінак зброі.
Боепрыпасы
[правіць | правіць зыходнік]Для гаўбіцы выкарыстоўваліся тры варыянты снарадаў і тры варыянты прыцэльных прыстасаванняў, а таксама адмысловы прыцэл для навеснай стральбы і простага навядзення. Варыянты снарадаў:
- Feldhaubitz granate 98: маса 15,8 кг, разрыўны. Пры стральбе гэтым снарадам — далёкасць стральбы да 6300 м.
- Feldhaubitz granate 05: маса 15,7 кг, разрыўны
- Feldhaubitz schrapnel 98: маса 12,8 кг, шрапнэль
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Jäger, Herbert. German Artillery of World War One.. — Ramsbury, Marlborough, Wiltshire: Crowood Press, 2001. — 94 с. — ISBN 1-86126-403-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- 10.5 cm leFH 98/09 from Landships. (англ.)
- List and pictures of World War I surviving 10.5 lFH 98/09 howitzers (англ.)
10.5 cm Feldhaubitze 98/09 на Вікісховішчы |