10 cm K 14
| 10 cm K 14 | |
|---|---|
10 cm K 14 у Антарыа, Канада | |
| Тып: | палявая гармата |
| Краіна: | |
| Гісторыя службы | |
| Гады эксплуатацыі: | 1915—1918 |
| Выкарыстоўвалася: | |
| Войны і канфлікты: | Першая сусветная вайна |
| Гісторыя вытворчасці | |
| Канструктар: | Krupp |
| Распрацаваны: | 1915 |
| Вытворца: | Krupp |
| Усяго выпушчана: | 724 |
| Характарыстыкі | |
| Маса, кг: | 2820 |
| Даўжыня ствала, мм: | 4725 |
| Калібр, мм: | 105 |
| Засаўка: | гарызантальная клінавая |
| Супрацьадкатная прылада: | гідравлічна-спружынная |
| Лафет: | каробчаты |
| Вугал узвышэння: | ат-5° да +45° |
| Вугал павароту: | 6° |
| Максімальная далёкасць, м: |
12085 |
10 cm Kanone 14 (10 cm K 14) — нямецкая палявая гармата ўзору 1914 года. Стаяла на ўзбраенні Германскай імперыі, выкарыстоўвалася падчас Першай сусветнай вайны.
Апісанне канструкцыі
[правіць | правіць зыходнік]10 cm K 14 мадыфікацыя старой гарматы 10 cm K 04. Усталёўвалася на спецыяльную платформу, што дазваляла пры вядзенні зенітнага агню разгортваць гармату на ўсе 360°. Вугал нахілу быў падняты на 15° у параўнанні са зброяй папярэднікаў, а новая канструкцыя зніжала аддачу пры стральбе пад вялікім вуглом. Падвойная сістэма прыцэльвання павялічвала дакладнасць пры стральбе па самалётах. [1]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]10 cm K 14 выраблялася з мая 1915 года да канца вайны. Ужывалася ў якасці палявой гарматы ў Германіі і Балгарыі. Гармата магла перавозіцца адным экіпажам з шасці коней. 10 cm K 14 не аказалася эфектыўнай супраць авіяцыі і часцей ўжывалася ў якасці палявой гарматы. [1]

Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- 1 2 Skaarup 2012, p. 184.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Skaarup, Harold A. (2012). Shelldrake: Canadian Artillery Museums and Gun Monuments. Bloomington, Illinois: iUniverse. ISBN 978-1-4697-5000-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| 10 cm K 14 на Вікісховішчы |