13.5 cm K 09

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
13.5 cm K 09
Krupp 135mm Field Gun Full
13.5 cm K 09 у Уэлінгтан, Новая Зеландыя
Тып: цяжкая палявая гармата
Краіна:  Германская імперыя
Гісторыя службы
Выкарыстоўвалася:

 Германская імперыя

Войны і канфлікты: Першая сусветная вайна
Гісторыя вытворчасці
Канструктар: Krupp
Вытворца: Krupp
Усяго выпушчана: 190
Характарыстыкі
Маса, кг: 6730
Даўжыня, мм: 8200
Даўжыня ствала, мм: 5400
Шырыня, мм: 1920
Вага снарада, кг 42
Калібр, мм: 135
Лафет: каробчаты
Вугал узвышэння: ат-5° да +26°
Вугал павароту:
Пачатковая хуткасць
снарада, м/с
635
Максімальная
далёкасць, м:
15100

13.5 cm Kanone 09  (13.5 cm K 09) — нямецкая цяжкая палявая гармата ўзору 1909 года. Стаяла на ўзбраенні Германскай імперыі, выкарыстоўвалася падчас Першай сусветнай вайны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Распрацавана канцэрнам Krupp ў Эсэне як замена гарматы 10 cm K 04. Да пачатку вайны на ўзбраенні Германіі было ўсяго 4 такіх гарматы.[1] У 1915 годзе вытворчасць была прыпынена па прычыне бесперспектыўнасці (калібр і памеры былі занадта вялікімі), аднак пасля вытворчасць аднавілі. 29 верасня 1918 падчас бітвы за Паўночны канал  (англ.) (частка Стадзённага наступу) Новазеландская дывізія захапіла адну такую гармату сіламі двух батальёнаў Велінгтанскага палка падчас штурму лініі Гіндэнбурга. Захопленая гармата пад нумарам 4 была адпраўлена ў Новую Зеландыю як трафей, а ў 1920 годзе падорана гораду Уэлінгтан у памяць пра адвагу салдатаў. У цяперашні момант гэта адзіны асобнік 135-мм гармат падобнага тыпу.[2]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Jäger, p. 29
  2. The Guernsey Guns. Great War CI.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Hogg, Ian. Twentieth-Century Artillery. New York: Barnes & Noble Books, 2000 ISBN 0-7607-1994-2
  • Jäger, Herbert. German Artillery of World War One. Ramsbury, Marlborough, Wiltshire: Crowood Press, 2001 ISBN 1-86126-403-8

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]