Перайсці да зместу

Чыгунавоз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 23:03, 6 лістапада 2019, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Вагон для перавозкі расплаўленага чыгуну ў Бельгіі

Чыгунавоз — від грузавога вагона, распаўсюджаны па ўсім свеце. Прызначаны для перавозкі вадкага чыгуну як у складзе цягніка, так і на блізкіх адлегласцях (на тэрыторыі заводаў і прамысловых тэрыторый), да міксеру і даменнай печы. Часцей за ўсё чыгунавозы выкарыстоўваюцца як тэхналагічны транспарт на металургічных прадпрыемствах, радзей выкарыстоўваюцца для фарміравання чыгуначных саставаў. Максімальная ёмістасць чыгунавозаў, якія вырабляліся ў СССР, складала 100-140 т.

Чыгунавоз складаецца з каляскі і ўмацаванага на ёй каўша (цыліндрычнай, грушападобнай або канічнай формы), у якім перавозіцца вадкі (расплаўлены) чыгун. Знутры коўш выкладваецца вогнетрывалай цаглінай. Калі чыгунавоз даходзіць да месца прызначэння, то коўш перакульваецца з дапамогай лябёдкі (часам выкарыстоўваюцца новыя тэхналогіі).