Перайсці да зместу

Зелянчук няпарны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 18:05, 24 чэрвеня 2022, аўтар Хомелка (размовы | уклад) (выдалена Катэгорыя:Прамакрылыя; дададзена Катэгорыя:Сапраўдныя саранчовыя з дапамогай HotCat, афармленне)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Зелянчук няпарны

Самка (даўгакрылая форма)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chrysochraon dispar Germar, 1831


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  294342
EOL  495757

Зелянчук няпарны (Chrysochraon dispar) — насякомае атраду прамакрылыя (Orthoptera), сямейства саранчовыя сапраўдныя (Acrididae).

Цела самца даўжынёй 16—20 мм, светла-ізумруднага колеру з залацістым адценнем. Самка даўжынёй 22—26 мм, серабрыстая светла-шэрая або бура-зялёная з вохрыстым адценнем. Пярэдняспінка падоўжная, з амаль паралельнымі бакавымі кілямі, ззаду закругленая. Вусікі самак нязначна даўжэйшыя за галаву з пярэдняспінкай, вусікі самцоў даўжэйшыя за іх амаль у 2 разы. Надкрылы самак звычайна ўкарочаныя, завостраныя на верхавінцы (у f. macroptera падоўжныя), амаль сутыкаюцца. Яйкаклад кручкападобны. Надкрылы самцоў закругленыя, дасягаюць верхавінкі задніх сцёгнаў. Ногі доўгія, стройныя. Вонкавы бок задніх сцёгнаў рабрысты. Галёнкі і сцёгны аднолькавай даўжыні.

Еўропа, Казахстан, Сібір, паўночны ўсход Сярэдняй Азіі. У Беларусі жыве падвід Chrysochracn dispar dispar Germ, знойдзены ў Гомельскай і Віцебскай абласцях. Трапляецца на сырых лугах і балотах.

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — ISBN 5-85700-095-5