Перайсці да зместу

Жабы (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жабы
Морфаметрыя
Даўжыня 0,2 км
Шырыня 0,1 км
Плошча 0,011 км²
Даўжыня берагавой лініі 0,6 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Жабы (Беларусь)
Жабы
Жабы
Жабы (Брэсцкая вобласць)
Жабы
Жабы
Map

Жабы, Жаб’евозера ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 6 км на паўднёвы захад ад горада Ганцавічы, за 2,4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Боркі, каля балота Качай. Адносіцца да басейна ракі Цна.

Плошча паверхні 0,011 км², даўжыня 0,2 км, шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 0,6 км.

Возера акружана шырокай забалочанай поймай, да якой прылягаюць забалочаныя лугі з рэдкім хмызняком. Берагі пясчаныя, нізкія, параслі хмызняком, месцамі лесам, пераважна забалочаныя. Зарастае істотна.

Спасылкі