Перайсці да зместу

Цна (прыток Прыпяці)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цна
Характарыстыка
Даўжыня 126 км
Басейн 1 130 км²
Расход вады 7,23 м³/с (вусце)
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 52°53′23″ пн. ш. 26°25′26″ у. д.HGЯO
Вусце Прыпяць
 • Каардынаты 52°09′35″ пн. ш. 27°01′46″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,4 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Брэсцкая вобласць
physical
Цна (прыток Прыпяці)
Цна (прыток Прыпяці)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цна — рака ў Ляхавіцкім, Ганцавіцкім і Лунінецкім раёнах Брэсцкай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Прыпяць.

Даўжыня ракі 126 км. Плошча вадазбору 1130 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,23 м³/с. Агульнае падзенне ракі 53 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 . На рацэ знаходзіцца горад Ганцавічы.

М. Фасмер назву Цна параўноўвае са ст.-пруск. tusna- «ціхі», авест. tušna-, tušni- «ціхі», ст.-інд. tūsním «ціха» і з тушыць. Менш пераканаўчым ён лічыць вывядзенне Цна з *Дьсна і збліжэнне з Дзясной[1].

Назвы тыпу Цна фіксуюцца на Верхнім Падняпроўі, Верхнім Павоччы, Верхнім Падонні. Ул. Тапароў, следам за К. Бугам, звязвае іх з балцка-прускім tusnan "ціхі"[2][3][4].

В. Жучкевіч на гэта заўважае, што ў Беларусі дадзеныя рэкі адрозніваюцца як раз самым хуткім цячэннем (за выключэннем прытока Гайны) у параўнанні з рэкамі, у якія яны ўпадаюць. Найбольш верагодным ён лічыць тлумачэнне назвы ад славянскага дзесная «правая». А. Сабалеўскі тлумачыў назву ад славянскага тъсьнъ «вузкая»[5].

Пачынаецца за 0,5 км у напрамку на ўсход ад вёскі Гайнінец Ляхавіцкага раёна, вусце за 4 км на поўдзень ад аграгарадка Кажан-Гарадок Лунінецкага раёна. Рака цячэ па Палескай нізіне.

Веснавое разводдзе пачынаецца ў сярэдзіне сакавіка і доўжыцца да сярэдзіны чэрвеня, найбольшая вышыня ўзроўню над межанню 3,1 м. За 42 км ад вусця каля аграгарадка Дзятлавічы Лунінецкага раёна найбольшы расход вады 87,6 м³/с (1970), найменшы 0,51 м³/с (1969). Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у сярэдзіне красавіка. Веснавы крыгаход каля 11 сутак.

Даліна да аграгарадка Велута і ніжэй аграгарадка Кажан-Гарадок (абодва ў Лунінецкім раёне) невыразная, на астатнім працягу трапецападобная, шырынёй 1—2 км. Пойма двухбаковая, у Лунінецкім раёне каля вёсак Купаўцы, Бараўцы, Вічын, аграгарадка Дварэц аднабаковая (шырыня 0,5—1 км).

Рэчышча ад вытоку на працягу 54 км каналізаванае, у ніжнім цячэнні моцна звілістае, шырынёй каля 10 м. Асноўныя прытокі справа: Выдранка, Карыцінскі канал.

У басейне ракі знаходзяцца азёры Шчыльнае, Жабы, Качайскае, Горнае, Малое, Асмол, Дубаўскае, Чырвонае, Вялікае Пакамерскае, Малое Пакамерскае, Чорнае.

  1. М. Фасмер. Этимологический словарь русского языка. Т. 4. Москва, 1987. С. 303.
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 212.
  3. В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования 1986. Москва, 1988. С. 163—164.
  4. В. Н. Топоров. Балтийские следы на Верхнем Дону // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1997. С. 312, 323.
  5. В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 397-398.
  • Гайдашоў А. А. Цна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 278. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.