Крэмэнчуцкае вадасховішча
Крэмэнчуцкае вадасховішча | |
---|---|
Каардынаты: 49°17′51″ пн. ш. 32°34′58″ у. д.HGЯO | |
Даўжыня | 149 км |
Шырыня | 28 км |
Плошча | 2252 км² |
Аб'ём | 13,5 км³ |
Найбольшая глыбіня | 28 м |
Выцякаюць | Дняпро |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Крэмэнчуцкае вадасховішча[1] (укр.: Кременчуцьке водосховище) — адно з шасці буйных вадасховішчаў на Дняпры, размешчанае на цэнтральнай Украіне. Да яго прымыкаюць Чаркаская, Кіраваградская і Палтаўская вобласць. У яго ўпадаюць рэкі Сула, Рось і Тясмін.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Крэмэнчуцкае вадасховішча займае плошчу 2252 км² і ўтрымоўвае каля 13,5 км³ вады. Яго даўжыня 149 км пры максімальнай шырыні 28 км. Найбольшая глыбіня вадасховішча — 28 м. Гэта самае вялікае па плошчы вадасховішча на Украіне. Мае вялікае значэнне для рыбалоўства, акрамя таго на яго берагах размешчаны вялікія прадпрыемствы па гадоўлі рыбы.
Збудаваная паміж 1959 і 1961 гадамі плаціна размешчана 15 км на захад ад Крэмэнчука паблізу Светлаводск, тут знаходзіцца буйная Крэмэнчуцкая ГЭС. Па версе плаціны праходзіць аўташаша.
Вадасховішча з'яўляецца месцам для адпачынку і рыбалкі.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Крамянчугскае вадасховішча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крэмэнчуцкае вадасховішча