Перайсці да зместу

Аляксандр Валіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 11:37, 16 чэрвеня 2023, аўтар Maksim L. (размовы | уклад)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Аляксандр Валіцкі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 8 (20) лютага 1826
Месца нараджэння
Дата смерці 13 чэрвеня 1893(1893-06-13) (67 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратуразнавец

Аляксандр Валіцкі (8 лютага (27 студзеня) 1826, Вільня — 13 чэрвеня 1893, Варшава; Псеўданімы і крыптанімы: Місьцюк; Міншчук; Miściuk; Nowogrodzianin; Nowogrodzianin W.M.; Pauza Symforjan; W.; Z.; Żeleźniak; Alexander Żeleźniak) — літаратар, музычны крытык, выдавец.

Скончыў Слуцкую гімназію, філалагічны факультэт Харкаўскага ўніверсітэта. Вучыўся музыцы ў Слуцку і Вільні (скрыпка і фартэпіяна). У 1858—1862 гадах дасылаў музычныя агляды і рэцэнзіі ў варшаўскі часопіс «Ruch muzyczny». У 1863 годзе заснаваў у Мінску кнігарню, вакол якой утварыўся літаратурны клуб. У 1863 годзе за ўдзел у антыўрадавых дэманстрацыях сасланы ў Тамбоў. Кнігарню Валіцкага пераняла яго сястра Соф'я Савіцкая. З 1868 года жыў у Варшаве, быў журналістам і выдаўцом. У 1890—1893 годзе быў захавальнікам бібліятэкі і архіва Радзівілаў у Нясвіжы.

Сябраваў са Станіславам Манюшкам, Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам, Адамам Кіркорам, Янкам Лучынам, якому дапамагаў выдаваць творы. Пісаў на польскай, а паводле ўспамінаў Рамуальда Зямкевіча, і на беларускай мове[крыніца?].

Пахаваны на Паванзкоўскіх могілках.

Зноскі