Старыя Павонзкі
Выгляд
(Пасля перасылкі з Паванзкоўскія могілкі)
Могілкі | |
Паванзкоўскія могілкі | |
---|---|
(польск.: Cmentarz Powązkowski) | |
52°15′07″ пн. ш. 20°58′22″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Польшча |
Горад | Варшава |
Першае згадванне | 1790 год |
Дата заснавання | 20 мая 1792 |
Стан | Дзеючыя |
Сайт | cmentarz.stare-powazki.pl (польск.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паванзкоўскія могілкі або Старыя Павонзкі, таксама звычайна Павонзкі (польск.: Cmentarz Powązkowski, Stare Powązki) — самы стары і вядомы некропаль Варшавы, размешчаны ў раёне Павонзкі.
Гісторыя і месцазнаходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана ў 1790. Размешчана ў паўночна-заходняй частцы сталіцы па вуліцы Паванзкоўскай, 14. Тут пахаваныя многія вядомыя дзеячы польскай гісторыі і культуры. Значная частка могілак адведзена пад магілы ваенных, герояў і ахвяр, што загінулі ў войнах XIX—XX стст.
Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках
[правіць | правіць зыходнік]- Марыян Станіслаў Абрамовіч — рэвалюцыянер-народнік, публіцыст, дзеяч культуры Беларусі і Польшчы
- Міхал Казімір Агінскі — ваенны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай
- Міхал Клеафас Агінскі — дыпламат і кампазітар
- Антон Адынец — беларускі паэт
- Казімеж Айдукевіч — польскі логік і філосаф
- Казімір Альхімовіч — мастак
- Ежы Анджаеўскі — польскі пісьменнік
- Ніна Андрыч — польская актрыса
- Казімеж Апалінскі — польскі акцёр тэатра і кіно
- Мечыслаў Арловіч — польскі географ, этнограф, краязнавец і папулярызатар турызму
- Агнешка Асецка — польская паэтэса, празаік, рэжысёр, журналістка
- Баляслаў Паўлавіч Аскерка — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў
- Раман Афтаназы — польскі гісторык культуры
- Марыя Бальцаркевіч — польская актрыса тэатра і кіно
- Францішак Багамолец — польскі і беларускі драматург, публіцыст, выдавец
- Карл Іванавіч Багдановіч — расійскі і польскі геолаг і падарожнік
- Войцех Багуслаўскі — польскі рэжысёр, драматург, артыст драмы і оперы (бас), педагог, перакладчык
- Людвік Багуслаўскі — польскі генерал, удзельнік Польскага паўстання 1830—1831 гадоў.
- Анджэй Багуцкі — польскі акцёр і спявак
- Аляксандр Бардзіні — польскі акцёр тэатра і кіно
- Ванда Бартоўна — польская актрыса тэатра і кіно
- Эльжбета Баршчэўская — польская актрыса тэатра і кіно
- Казімеж Басалік — польскі навуковец-батанік, мікрабіёлаг
- Тадэвуш Бёрдаў — польскі кампазітар
- Ян Бжэхва — польскі паэт яўрэйскага паходжання
- Богуш Білеўскі — польскі акцёр тэатра і кіно
- Юзаф Бродзіўскі — польскі жывапісец
- Іван Блёх — польскі прамысловец
- Ян Булгак — беларускі і польскі фатограф, «бацька польскай фатаграфіі»
- Мірон Бялашэўскі — польскі паэт
- Ханка Бяліцкая — польская актрыса тэатра і кіно
- Казімір Уладзіслаў Вайціцкі — польскі пісьменнік і выдавец
- Тэадор Вага — польскі пісьменнік
- Мельхіёр Ваньковіч — польскі пісьменнік і афіцэр польскай арміі
- Юзаф Вейсенгоф — польскі пісьменнік і паэт
- Станіслаў Вігура — польскі авіяканструктар
- Эдвард Вітыг — польскі скульптар
- Эдвард Віхура — польскі акцёр тэатра і кіно
- Мечыслаў Войт — польскі акцёр тэатра і кіно
- Юзаф Вольф — польскі гісторык
- Ялегі Пранціш Вуль — беларускі паэт
- Казімеж Вяжынскі — польскі паэт
- Генрык Вяняўскі — польскі кампазітар
- Віктар Гамуліцкі (1848—1919) — польскі пісьменнік.
- Марыя Гарчынская — польская актрыса тэатра і кіно
- Юзаф Гаслаўскі — польскі скульптар і медальер
- Пола Гаявічынская — польскі пісьменнік
- Рамуальд Гедройц — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага адзін з кіраўнікоў паўстання Касцюшкі
- Якуб Гейштар — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў
- Тэадор Гендэра — польскі акцёр тэатра і кіно
- Агатон Гілер — польскі палітычны дзеяч, журналіст, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў
- Зыгмунт Глогер — польскі археолаг, этнограф, гісторык, фалькларыст
- Уладзіслаў Глузінскі — польскі урач
- Антоні Грабоўскі — польскі інжынер-хімік, адзін з першых эсперанта-паэтаў
- Уладзіслаў Грабоўскі — польскі акцёр тэатра і кіно
- Александэр Грайбнер — польскі прэзідэнт Варшавы (1837—1847)
- Лешак Гузіцкі — польскі эканаміст, палітычны дзеяч
- Тадэвуш Даленга-Мастовіч — пісьменнік, журналіст
- Францішак Далеўскі — адзін з кіраўнікоў Паўстання 1863—1864 гадоў
- Ян Дабрачынскі — польскі пісьменнік, каталіцкі актывіст
- Дабравольская Галіна — польская актрыса і драматург.
- Марыя Дамброўская — польская пісьменніца
- Дамброўскі Браніслаў — польскі біскуп
- Эдвард Дзявонскі — польскі акцёр і сатырык
- Марыюш Дмахоўскі — польскі акцёр тэатра і кіно
- Ян Домбскі — польскі палітычны дзеяч, журналіст
- Геранім Эдвінавіч Друцкі-Любецкі — гаспадарчы і палітычны дзеяч Расійскай імперыі і Беларусі.
- Ежы Душынскі — польскі акцёр тэатра і кіно
- Адольф Дыгасінскі — польскі пісьменнік, публіцыст
- Станіслаў Дыгат — польскі пісьменнік
- Лена Жаліхоўская — польская актрыса тэатра і кіно
- Ганна Завадская — польскі дзеяч харцарскага руху
- Юзаф Зайна — польскі мастак, дызайнер, рэжысёр
- Іосіф Заёнчак — польскі ваенны дзеяч, генерал
- Марцін Залескі — польскі мастак
- Януш Зяеўскі — польскі акцёр тэатра і кіно
- Фелікс Зянковіч — навуковец-прыродазнаўца, удзельнік паўстання 1863—64 гадоў
- Казімера Ілаковіч — польская паэтэса
- Вікторыя Віктараўна Кавецкая — польская актрыса
- Марыя Калергіс — польская піяністка, мецэнатка
- Антон Іосіфавіч Каменскі — польскі мастак
- Кшыштаф Камэда — польскі піяніст і кампазітар
- Марыя Канеўская — польская актрыса, рэжысёр, сцэнарыст
- Эмануэль Каня — польскі кампазітар
- Мечыслаў Карловіч — кампазітар і дырыжор
- Ірэна Квяткоўская — польская актрыса
- Геранім Кеневіч (1867—1925) — землеўласнік і польскі грамадскі дзеяч.
- Іосіф Кёніг — польскі журналіст
- Ян Кепура — польскі спявак-тэнар
- Кшыштаф Кеслёўскі — польскі кінарэжысёр
- Ян Кілінскі — польскі палітычны дзеяч варшаўскага паўстання 1794 г.
- Ян Аўгуст Кісялеўскі — польскі драматург
- Юзаф Кавалеўскі — польскі усходазнавец
- Марыя Каўнацкая — польскі дзіцячая пісьменніца
- Леан Казлоўскі — польскі археолаг, палітычны і дзяржаўны дзеяч
- Станіслаў Габрыэль Казлоўскі — польскі драматург і літаратурны крытык.
- Гуга Калантай — палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, філосаф, педагог, публіцыст
- Станіслаў Канарскі — польскі публіцыст, педагог, рэфарматар школьнай адукацыі
- Уладзіслаў Капалінскі — польскі лексікограф, выдавец, журналіст, перакладчык, энцыклапедыст, папулярызатар навукі.
- Ануфрый Капчынскі — польскі мовазнавец
- Вінцэсь Каратынскі — беларускі паэт
- Генрык Куна — польскі скульптар і жывапісец
- Мацей Курань — польскі кулінар, грамадскі дзеяч, сын Яцака Кураня
- Ежы Лялевіч (1875—1951),
- Фёдар Аляксандравіч Ланжэрон — польскі прэзідэнт Варшавы
- Марыян Станіслававіч Лялевіч — польскі рускі і польскі архітэктар
- Ян Лебенштэйн — польскі мастак
- Станіслаў Ленц — польскі мастак
- Баляслаў Лесьмян — польскі паэт
- Барбара Людвіжанка — польская актрыса
- Вітольд Лютаслаўскі — польскі кампазітар
- Аляксандр Робертавіч Лядніцкі — палітычны і грамадскі дзеяч Расійскай імперыі і Польшчы
- Зыгмунт Макрэцкі — навуковец-біёлаг
- Антоні Мальчэўскі — польскі паэт
- Тэафіл Марачэўскі (1790—1835) — ваенны дзеяч, дзяржаўны службовец.
- Генрык Марконі — польскі архітэктар італьянскага паходжання
- Ігнацы Масціцкі — польскі палітычны і дзяржаўны дзеяч
- Хенрык Махаліца — польскі акцёр тэатра і кіно
- Ігнацы Махаўскі — польскі акцёр тэатра і кіно
- Клеменс Мяльчарак — польскі акцёр тэатра і кіно
- Люцына Месаль — польская актрыса тэатра і кіно
- Іва Младніцкая — польская актрыса
- Станіслаў Манюшка — беларускі і польскі кампазітар
- Чэслаў Неман — польскі рок-кампазітар і выканаўца беларускага паходжання
- Фёдар Карлавіч Несельродэ — польскі генерал-лейтэнант
- Станіслаў Наакоўскі — польскі архітэктар і графік
- Вітольд Навацкі — польскі навуковец у вобласці механікі
- Ян Новак-Езяранскі — польскі журналіст
- Ян Якуб Офенберг — урач, грамадскі дзеяч
- Зуля Пагажэльская — польская актрыса, спявачка, танцоўшчыца
- Ян Парандоўскі — польскі пісьменнік
- Браніслаў Паўлік — польскі акцёр тэатра і кіно
- Вітольд Пілецкі — заснавальнік падпольнай арміі супраціўлення, ваенны Арміі Краёвай
- Леў Іосіфавіч Петражыцкі — польскі і расійскі прававед і сацыёлаг
- Ежы Петэрсбурскі — польскі кампазітар
- Баляслаў Прус — польскі пісьменнік
- Тадэвуш Прушкоўскі — польскі мастак, рэктар
- Казімеж Пужак — польскі палітык-сацыяліст, удзельнік польскага Супраціўлення
- Казімеж Пшэрва-Тэтмаер — польскі пісьменнік
- Валеры Пшыбароўскі — польскі пісьменнік
- Зянон Пяткевіч — польскі пісьменнік, журналіст, публіцыст, этнограф
- Вацлаў Роліч-Лідар — польскі паэт-сімваліст
- Эдвард Рыдз-Сміглы — польскі ваенны і дзяржаўны дзеяч
- Уладзіслаў Рэймант — польскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1924 года
- Збігнеў Саван — польскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр
- Ева Салацкая — польская актрыса тэатра і кіно
- Мацей Казімір Сарбеўскі — новалацінскі паэт, тэарэтык літаратуры і школьнага тэатра, тэолаг, філосаф
- Конрад Свінарскі — польскі тэатральны рэжысёр
- Генрых Семірадскі — польскі мастак
- Яцак Сеніцкі — польскі мастак
- Ядвіга Смасарска — польскі празаік, паэт, літаратурны крытык
- Людвік Сэмпалінскі — польскі акцёр тэатра і кіно
- Ірэна Сэндлер — польская актывістка Супраціўлення, Праведніца народаў свету
- Вацлаў Сярпінскі — польскі матэматык
- Уладзіслаў Скачыляс — польскі графік, жывапісец, педагог
- Станіслаў Аўгуставіч Слівінскі — польскі дзяржаўны і палітычны дзеяч
- Станіслаў Слонскі — польскі лінгвіст
- Ядвіга Смасарская — польская артыстка тэатра і кіно
- Ігар Смялоўскі — польскі акцёр
- Катажына Собчык — польская эстрадная спявачка
- Ірэна Сольская — польская артыстка тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр
- Казімір Стаброўскі — ольскі паэт, драматург, перакладчык
- Леапольд Стаф — польскі паэт
- Ян Стахнюк — польскі філосаф, пісьменнік
- Уладзіслаў Татаркевіч — польскі філосаф, гісторык філасофіі
- Марыя Тарноўская (1880—1965) — польская грамадская дзеячка.
- Тадэвуш Тышкевіч — дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ і Расійскай імперыі
- Яраслаў Тышынскі (1883—1930) — польскі мастак, скульптар.
- Міхал Адольфавіч Федароўскі — беларускі і польскі фалькларыст, этнограф, археолаг
- Эдмунд Фетынг — польскі акцёр, спявак
- Збігнеў Херберт — польскі паэт
- Марак Хласка — польскі пісьменнік
- Яанна Хмялеўская — польская пісьменніца
- Марыя Хмуркоўская — польская актрыса
- Фелікс Хмуркоўскі — польскі акцёр
- Густаў Халаубак — польскі акцёр
- Мечыслава Цвіклінская — польская артыстка тэатра і кіно
- Ян Чаканоўскі — польскі антраполаг, этнограф, статыстык, дэмограф
- Мечыслаў Чаховіч — польскі акцёр
- Нікаля Шапен — польскі бацька Фрыдэрыка Шапена
- Шчэпан Шчанёўскі — польскі фізік, акадэмік
- Анджэй Шчапкоўскі — польскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр
- Казімеж Юнак-Стампоўскі — польскі акцёр тэатра і кіно
- Аляксандр Валяр'ян Ябланоўскі — польскі гісторык
- Станіслаў Яворскі — польскі акцёр тэатра і кіно
- Марыя Ямант — удзельніца паўстання 1863—1864 гадоў, нарачоная Канстанціна Каліноўскага
- Станіслаў Янікоўскі — польскі дыпламат
- Тадэвуш Янчар — польскі акцёр тэатра і кіно
- Ірэна Яроцка — польская папулярная эстрадная спявачка
- Ванда Яршэўская — польская актрыса
- Мячыслаў Яструн — польскі паэт, перакладчык
- Станіслаў Ясюкевіч — польскі акцёр тэатра і кіно
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Алея знакамітых палякаў
-
Магіла Генрыка Вяняўскага
-
Магіла Кшыштафа Кеслёўскі
-
Магіла Баляслава Пруса
-
Магіла Казімежа Юношы-Стампоўскага
-
Магіла Станіслава Манюшка
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Могілкі «Павонзкі»
- Павонзкі — гарадскі раён Варшавы
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Karol Mórawski: Przewodnik historyczny po cmentarzach warszawskich. Warszawa: PTTK «Kraj», 1989. ISBN 83-7005-129-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт могілак (польск.)
- Кладбище Повонзки (Cmentarz Powązkowski) Архівавана 5 лістапада 2017. (руск.)