Марыя Сакары
Нарадзілася |
25 ліпеня 1995[1] (29 гадоў) |
---|---|
Грамадзянства | |
Рэзідэнцыя | Монтэ-Карла, Манака |
Рост | 172 см |
Вага | 62 кг[1] |
Прафесійная кар’ера | 2011 — ц.ч. |
Вядучая рука | правая |
Удар злева | двухручны |
Трэнер(ы) | Том Хіл |
Прызавыя грошы | 11 783 335 $[2] |
Адзіночны разрад | |
Вынікі (в/п) | 453–293[2] |
Тытулы | 2 WTA, 7 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 3 (21 сакавіка 2022) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | 4-ы раўнд (2020, 2022) |
Францыя | 1/2 фіналу (2021) |
Уімблдан | 3-і раўнд (2017, 2019, 2022) |
ЗША | 1/2 фіналу (2021) |
Парны разрад | |
Вынікі (в/п) | 52–48[2] |
Тытулы | 5 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 169 (9 верасня 2019) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | 1-ы раўнд (2019, 2020) |
Францыя | 1-ы раўнд (2018) |
Уімблдан | 2-і раўнд (2019) |
ЗША | 2-і раўнд (2019) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Апошняе абнаўленне: 7 жніўня 2023 года |
Мары́я Сáкары (грэч. Μαρια Σακκαρη; нар. 25 ліпеня 1995[1], Афіны[1]) — грэчаская тэнісістка; паўфіналістка двух турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі, Адкрыты чэмпіянат ЗША-2021); пераможца двух турніраў WTA ў адзіночным разрадзе; першая ў гісторыі грэчаская тэнісістка, якая ўвайшла ў топ-10 жаночага адзіночнага рэйтынгу і дайшла да чвэрцьфіналу і паўфіналу турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе.
Агульная інфармацыя
Марыя — патомная тэнісістка: яе маці — Ангелікі Канелопулу — у 1987 годзе ўваходзіла ў топ-50 адзіночнага рэйтынгу WTA і выступала за зборную Грэцыі ў Кубку Федэрацыі.
Улюбёнае пакрыццё Сакары — грунт. Грачанка трэнуецца ў Тэніснай акадэміі Альберта Портаса і Хермана Пуэнтэса-Альканіса ў Барселоне (Іспанія).
Спартыўная кар’ера
Сезон 2018 года
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі для Сакары завяршыўся на стадыі першага кола матчам з Кацярынай Сіняковай 2:6, 7:6, 4:6.
У сакавіку прайшла ў 1/8 фіналу турніру ў Індыян-Уэлсе, аднак саступіла японцы Наомі Осацы і выбыла з турніру.
Красавік прынес Марыі паўфінал турніру на грунце ў Стамбуле (Турцыя), у якім яна саступіла Палоне Герцаг са Славеніі.
У ліпені дайшла да фіналу турніру ў Сан-Хасэ (ЗША), дзе прайграла ў двух сэтах румынцы Міхаэле Бузарнеску.
Сезон 2019 года
У красавіку 2019 года Сакары ўдзельнічала ў турніры WTA ў Чарльстане (ЗША), дзе дайшла да чвэрцьфіналу, аднак прайграла будучай фіналістцы, тэнісістцы з Даніі Каралін Вазняцкі ў двух сэтах, пры гэтым практычна не аказаўшы супраціву, і абодва сэты скончыліся з аднолькавым лікам 6-2, 6-2.
У красавіку 2019 года Марыя прымала ўдзел у Гран-пры Лалы Мер’ем, дзе дайшла да фіналу і абыйграла тэнісістку з Вялікабрытаніі Яхану Конту ва ўпартым трохсэтавым паядынку[3].
На Адкрытым чэмпіянаце ЗША прайграла ў трэцім раўндзе аўстралійцы Эшлі Барці ў двух сэтах.
Сезон 2020 года
На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі дайшла да чацвёртага кола, аднак прайграла Петры Квітавай[4].
Сезон 2021 года
На пачатку студзеня 2021 года Марыя прыняла ўдзел у турніры WTA-500 ў Абу-Дабі, дзе стала паўфіналісткай турніру, саступіўшы шлях у фінал беларускай спартсменцы Арыне Сабаленка.
Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў
Год | Адзіночны рэйтынг |
Парны рэйтынг |
2022 | 6 | 497 |
2021 | 6 | 1 069 |
2020 | 22 | 194 |
2019 | 23 | 176 |
2018 | 41 | 909 |
2017 | 52 | 609 |
2016 | 89 | 370 |
2015 | 188 | 504 |
2014 | 301 | 492 |
2013 | 610 | 863 |
2012 | 627 | |
2011 | 702 |
Крыніцы
- ↑ а б в г д https://web.archive.org/web/20161124120158if_/http://www.wtatennis.com/players/player/17826/title/maria-sakkari
- ↑ а б в Player Profile // WTA website
- ↑ Саккари выиграла турнир в Рабате, в трёх сетах одолев Конту (руск.). www.championat.com. Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2019. Праверана 10 красавіка 2020.
- ↑ Квитова вышла в 1/4 финала Открытого чемпионата Австралии (руск.). Спорт РИА Новости (26 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2020. Праверана 10 красавіка 2020.
Спасылкі
Марыя Сакары на Вікісховішчы |
- Профіль на сайце WTA Tour (англ.)
- Профіль на сайце ITF (англ.)
- Профіль на сайце Кубка Федэрацыі (англ.)