Арына Сяргееўна Сабаленка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Арына Сяргееўна Сабаленка
Sabalenka RG19 (5) (48199110567).jpg
Асабістая інфармацыя
Пол жанчына
Грамадзянства
Спецыялізацыя тэніс
Клуб зборная Беларусі па тэнісе ў Кубку Федэрацыі[d]
Дата нараджэння 5 мая 1998(1998-05-05) (21 год)
Месца нараджэння
Рост 182 см[1]
Вага 80 кг
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Ары́на Сярге́еўна Сабале́нка (рус. Ари́на Сергéевна Соболéнко; нар. 5 траўня 1998, Мінск, Беларусь) — беларуская прафесійная тэнісістка; пераможца трох турніраў WTA ў адзіночным разрадзе, фіналістка Кубка Федэрацыі (2017) у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі.

Прафесійную кар’еру пачала ў 2016 годзе.

У кастрычніку 2017 упершыню прабілася ў фінал турніру WTA (у кітайскім Цяньцзіне(кіт.) бел.), дзе аднак саступіла Марыі Шарапавай. Пасля гэтага Арына Сабаленка ўпершыню ў сваёй кар’еры ўвайшла ў топ-100 сусветнага тэніснага рэйтынга і стала першай ракеткай Беларусі.

У красавіку 2018 Арына Сабаленка ўпершыню ў кар’еры ўвайшла ў топ-50 сусветнага рэйтынга. Гэта адбылося пасля ўдалага выступлення на турніры ў швейцарскім Лугана, дзе беларуска дайшла да фіналу.

25 жніўня 2018 года Арына Сабаленка заваявала першы ў кар’еры тытул на турнірах катэгорыі «Прэм’ер». У фінальным паядынку ў Нью-Хейвене (ЗША) яна перайграла іспанку Карлу Суарэс-Навара. Пасля гэтага беларуска трапіла ў топ-20 сусветнага рэйтынга. 19 кастрычніка Арыну Сабаленку прызналі навічком года Жаночай тэніснай асацыяцыі.

У студзені 2019 года Арына Сабаленка ўпершыню ў кар'еры ўзнялася на 10-е месца ў рэйтынгу WTА[2].

Выступае за зборную Беларусі на Кубку Федэрацыі, разам з якой дамаглася права згуляць у фінале спаборніцтваў у 2017 годзе.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]