Перайсці да зместу

Zilog

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 23:14, 21 кастрычніка 2023, аўтар Τάρας στον Παρνασσό (размовы | уклад) (Спасылкі)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
ZiLOG
Тып бізнес і прадпрыемства
Лістынг на біржы NASDAQ: ZILG
Заснаванне 1974
Заснавальнікі Федэрыка Фаджын
Краіна
Размяшчэнне Сан-Хасэ, Каліфорнія
Адрас
Галіна паўправадніковая прамысловасць[d]
Прадукцыя мікрапрацэсары, мікракантролеры
Матчына кампанія Littelfuse[d]
Сайт www.zilog.com (англ.)

Zilog, Inc. — кампанія-вытворца мікрапрацэсараў. Звычайна сустракаецца назва ZiLOG (афіцыйная назва з 1998 года да чэрвеня 2007 года).

Кампанія Zilog была заснавана ў 1974 годзе трыма інжынерамі Intel, якіх не задавальняла тое, што Intel надавала мала ўвагі распрацоўцы працэсараў, акрамя пасля выпуску працэсара Intel 8080.

Ініцыятарам заснавання новай кампаніі быў Федэрыка Фаджын (Federico Faggin), галоўны распрацоўшчык працэсара Intel 4004 і Intel 8080, яго асноўнай ідэяй было стварэнне кампаніі, цалкам прысвечанай распрацоўцы мікрасхем. Да новага праекта далучыўся былы менеджар Intel Ральф Унгерман (Ralph Ungermann) і японскі інжынер Масатошы Сіма (Masatoshi Shima) — таксама рапрацоўшчык Intel 4004.

Каманда неадкладна распачала работу над новым CPU. За выснову быў узяты 8080, які быў значна ўдасканалены, а галоўнае — быў значна танейшы вырабаў Intel. Гэта быў знакаміты Z80.

У 1980 году Zilog стала даччынай кампаніяй Exxon, але адміністрацыя і супрацоўнікі выкупілі кампанію назад у 1989. У 1998 Zilog была набыта кампаніяй Texas Pacific Group, якая рэарганізавала яе ў канцы 2001 года. У студзені 2008 года Zilog адхіліла прапанову Universal Electronics Inc па набыцці кампаніі.

Храналогія вытворчасці працэсараў

[правіць | правіць зыходнік]