Медыцынскі факультэт замежных навучэнцаў БДМУ
Медыцынскі факультэт замежных навучэнцаў | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт | |
Заснаваны | 1 верасня 1975 года |
Месцазнаходжанне | Беларусь, Мінск |
Медыцынскі факультэт замежных навучэнцаў БДМУ — структурнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Гісторыя
Падрыхтоўка спецыялістаў з ліку грамадзян замежных дзяржаў у сценах Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута вядзецца з 1 верасня 1964 года.
Першы выпуск лекараў з замежных краін у МДМІ адбыўся ў 1970 годзе. У той год былі выпушчаны першыя восем замежных спецыялістаў з краін Афрыкі.
У 1974 годзе была створана кафедра рускай мовы, а ў 1975 годзе — дэканат па працы з замежнымі навучэнцамі.
У 1992 годзе ў структуры МДМІ быў арганізаваны медыцынскі факультэт замежных навучэнцаў, у гэты ж час пачалася падрыхтоўка замежных грамадзян на падрыхтоўчым аддзяленні. Афіцыйны статус у структуры факультэта атрымала ў 1997 годзе.
У перыяд з 1964 года па цяперашні час у МДМІ-БДМУ ажыццяўляецца падрыхтоўка медыцынскіх спецыялістаў па спецыяльнасці 1-79 01 01 «Лячэбная справа». З 1992/1993 навучальнага года па 1994/1995 навучальны год вялася падрыхтоўка па спецыяльнасці 1-79 01 01 «лячэбна-прафілактычная справа». Па спецыяльнасцях 1-79 01 07 «стаматалогія», 1-79 01 03 «санітарыя», «гігіена і эпідэміялогія» (пазней «Медыка-прафілактычная справа») навучанне замежных грамадзян пачалося з 1984/1985 навучальнага года і працягваецца па цяперашні час.
Падрыхтоўка правізараў па спецыяльнасці 1-79 01 08 «Фармацыя» ажыццяўляецца з 2011/2012 навучальнага года па цяперашні час.
Па спецыяльнасці 1-79 01 02 «Педыятрыя» першы вопыт падрыхтоўкі ўрачоў-педыятраў меў месца пачынаючы з 1975/1976 навучальнага года.
Усяго за 59 гадоў падрыхтоўкі ў МДМІ і УА «БДМУ» медыцынскіх спецыялістаў для замежных дзяржаў было ажыццёўлена 47 выпускаў. Агульная колькасць выпускнікоў для 109 замежных дзяржаў склала каля 3 873 спецыялістаў, у тым ліку каля 2386 лекараў-лячэбнікаў, 1411 лекараў-стаматолагаў, 47 правізар, 14 санітарных лекараў і 13 лекараў-педыятраў.
Дэканы
- Віталь Макаравіч Казачонак (1975—1979)
- Пётр Рыгоравіч Піўчанка (1979—1984)
- Аляксандр Мікалаевіч Стажараў (1984—1988)
- Уладзімір Аляксандравіч Манулік (1988—1995)
- Пётр Рыгоравіч Піўчанка (1995—2001)
- Аляксей Ігаравіч Валатоўскі (2001—2004)
- Эдуард Анатольевіч Дацэнка (2004—2012)
- Уладзімір Вітольдавіч Давыдаў (2012—2018)
- Юрый Леанідавіч Горбіч (01-03.2018)
- Аляксандр Уладзіміравіч Гайдук (03-10.2018)
- Алег Сяргеевіч Ішуцін (з 10.2018)
Заўвагі
Спасылкі
- Медыцынскі факультэт замежных навучэнцаў
- 45 лет первому в Беларуси факультету, осуществляющему подготовку медицинских специалистов для иностранных государств
- Медицинский факультет иностранных учащихся УО "БГМУ": 45 лет в пути: в год 100-летия Белорусского государственного медицинского университета: [монография / Е. А. Девина и др. - Минск : Колорград, 2021. - 226 с.
- Medical Faculty of Foreign Students ― 45 years on the way: in the year of the 100th anniversary of Belarusian State Medical University / [authors: O. S. Ishutin [et al.]. - Minsk : Kolorgrad, 2023. - 264, [2] с.