Пётр Рыгоравіч Піўчанка
Пётр Рыгоравіч Піўчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 студзеня 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | педагог, урач, выкладчык універсітэта, дэкан, загадчык кафедры |
Навуковая сфера | анатомія чалавека |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[1] (1993) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Пётр Рыгоравіч Піўчанка (нар. 2 студзеня 1947, Хоцімск) — беларускі вучоны ў галіне анатоміі чалавека і педагог. Доктар медыцынскіх навук (1993), прафесар (1994).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Хоцімскую сярэднюю школу з залатым медалём (1965). Служыў у Савецкай Арміі (1966—1968). Курсант Ваенна-медыцынскай акадэміі ў Ленінградзе (1968—1970), перавёўся ў Мінскі медыцынскі інстытут, дзе скончыў з адзнакай лячэбны факультэт (1974) і аспірантуру кафедры нармальнай анатоміі (1977). У 1974—1977 гг. кіраўнік зводных студэнцкіх будаўнічых атрадаў у Казахстане. Асістэнт (1977—1982), дацэнт (1982—1994) кафедры нармальнай анатоміі, адначасова (1979—1984) дэкан па працы з замежнымі навучэнцамі і прарэктар па міжнародных сувязях Мінскага медінстытута.
3 1995 г. — дэкан медыцынскага факультэта замежных студэнтаў Мінскага медінстытута (з чэрвеня 2001 — Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта). Адначасова навуковы кіраўнік студэнцкага навуковага таварыства Мінскага медінстытута (1993—1995), намеснік старшыні праўлення Беларускага навуковага таварыства анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў (з 1991), член экспертнага савета па медыцыне Вышэйшага атэстацыйнага камітэта па прысваенні вучоных ступеняў (ВАК) пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (з 1995).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя працы па структурна-функцыянальнай арганізацыі шэрага рэчыва спіннога мозга, па ўплыве рэнтгенаўскага выпрамянення на перыферычную нервовую сістэму, па рэгснерацыі нервовых ствалоў, аднаўленні інервацыі ўнутраных органаў, эмбрыянальным развіцці і будове храмафіннай тканкі (парагангліяў), інфармацыйным аналізе. Аўтар больш як 160 навуковых прац, у тым ліку манаграфій і вучэбных дапаможнікаў, а таксама 1 вынаходніцтва і 8 рацыяналізатарскіх прапаноў.
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1994, у аўтарскім калектыве) — за навучальны дапаможнік для студэнтаў медыцынскіх інстытутаў «Вегетатыўная нервовая сістэма» (атлас) 1988 года выдання.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Хоцімскі раён: гісторыка-дакум. хроніка/Гал. рэдактар Г. П. Пашкоў. —Мн.: БелЭн, 2003. —С. 516.
- Medical Faculty of Foreign Students ― 45 years on the way: in the year of the 100th anniversary of Belarusian State Medical University / [authors: O. S. Ishutin [et al.]. - Minsk : Kolorgrad, 2023. - 264 с
- Нарадзіліся 2 студзеня
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Хоцімску
- Выкладчыкі БДМУ
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі Ваенна-медыцынскай акадэміі
- Выпускнікі лячэбнага факультэта БДМУ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Педагогі Беларусі
- Медыкі Беларусі
- Анатамы Беларусі
- Дэканы медыцынскага факультэта замежных навучэнцаў БДМУ
- Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі
- Загадчыкі кафедраў БДМУ