Комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Краіна
Месцазнаходжанне
Канец будаўніцтва 1980
Архітэктар Элкано Маркавіч Гальдштэйн і Юрый Васілевіч Бічан
Карыстальнік БДМУ

Комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта пабудаваны ў 1980 годзе на праспекце Газеты «Правда» (цяпер Дзяржынскага) у Мінску па праекце архітэктараў Э. Гальдштэйна, Ю. Бічана.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Рэкрэацыя

Складаны па канфігурацыі плана комплекс утвараюць блок аўдыторый, навучальна-адміністрацыйны і два лабараторныя корпусы, актавая зала, бібліятэка, сталоўка. Усе аб’ёмы злучаныя паміж сабой крытымі галерэямі на другім паверсе. Цэнтр кампазіцыі — двухпавярховы прамавугольны ў плане блок з шасцю аўдыторыямі (кожная на 1150 месцаў), аб’яднанымі двухсветлавой рэкрэацыйнай залай (з вестыбюлем і гардэробам). Выкарыстанне натуральнага асвятлення праз ліхтары, сістэма адкрытых лесвіц, якія злучаюць вестыбюль з галерэямі другога паверху, чляненне прасторы па вертыкалі ствараюць выразны інтэр’ер рэкрэацыйнай залы.

Да аўдыторнага блоку прымыкае вышынная дамінанта комплексу — дзесяціпавярховы прамавугольны ў плане з вынесеным наперад лесвічна-ліфтавым аб’ёмам навучальна-адміністрацыйны корпус.

Два чатырохпавярховыя прамавугольныя ў плане лабараторныя корпусы ўтвараюць Г-падобную ў плане кампазіцыю. Пластыку іх фасадаў узбагачае рытмічнае чаргаванне вертыкальных рэбраў і аконных праёмаў.

Двухпавярховы прамавугольны ў плане аб’ём бібліятэкі з чатырма чытальнымі заламі (адна з іх — двухсветлавая).

Каларыстычнае вырашэнне фасадаў будынкаў комплексу заснаванае на кантрасце сцен, апрацаваных цёмна-карычневай керамічнай пліткай, і панелей светла-шэрага колеру.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]