Точка BY
Выгляд
Точка BY | |
---|---|
URL | www.tochka.by |
Камерцыйны | Так |
Тып сайта | Інфармацыйны, |
Уладальнік | ЗАТ «Точка Дыджытал Груп» |
Пачатак працы | 9 верасня 2022 |
Бягучы статус | Актыўны |
Точка BY — рускамоўны беларускі інфармацыйны вэб-сайт, які атрымаў пасведчанне аб рэгістрацыі як СМІ 9.09.2022 г[1]. Гэты сайт размяшчае публікацыі на палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя тэмы, таксама піша пра тэхніку, турызм, здарэнні, адпачынак і спорт, пазбягаючы вострай крытыкі ўлады ці сацыяльна-палітычных праблем. Сайт стаў адзіным новым незалежным СМІ, зарэгістраваным падчас паслявыбарчага крызісу ў Беларусі. Разам з Onliner.by і Sputnik.by складае групу незалежных СМІ, якія дзякуючы памяркоўнай рэдакцыйнай палітыцы могуць бесперашкодна працаваць у Беларусі, атрымліваць каментарыі высокіх дзяржслужачых і адзначаць некаторыя сацыяльна-эканамічныя праблемы.
Зноскі
- ↑ Згодна інфармацыі на сайце арганізацыі