Acinetobacter baumannii

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Acinetobacter baumannii
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Acinetobacter baumannii
Bouvet and Grimont 1986


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  958767
NCBI  470
EOL  972983

Acinetobacter baumannii — від грамадмоўных бактэрый сямейства Moraxellaceae. Відавы эпітэт дадзены ў гонар Пола і Лінды Баўманаў (Paul & Linda Baumann)[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Гэтыя бактэрыі кароткія, амаль круглыя. Іх натуральнае асяроддзе пасялення да гэтага часу невядомае, але ў чалавечай культуры яны адказныя за мноства выпадкаў унутрыбальнічных інфекцый  (руск.). Выклікаюць менінгіт, пнеўманію, заражэнне ран, інфекцыі крывацёку і ўралагічныя інфекцыі. З’яўляюцца праблемай для заходніх ветэранаў Іраку і Афганістану, бо неаднаразова прыводзілі да ўскладненняў пры лячэнні атрыманых імі раненняў. З-за апошняй акалічнасці бактэрыю нават іранічна празвалі Iraqibacter. Апартуністычныя захворванні  (руск.), выкліканыя Acinetobacter baumannii, могуць не адрознівацца па сімптомах ад выкліканых іншымі бактэрыямі. Бактэрыя ўяўляе вельмі невялікую рызыку для здаровых людзей, атакуючы, аднак, тых, чый імунітэт зніжаны, а знаходжанне ў бальнічных сценах доўжыцца ўжо доўгі час, а таксама хворых на дыябет, людзей з захворваннямі лёгкіх і некаторых іншых пацыентаў[2].

A. baumannii ўваходзіць у так званы комплекс ACB (A. baumannii, A. calcoaceticus і неапісаны від Acinetobacter 13TU). Унутры яго цяжка адсачыць канкрэтны від і яго ўздзеянне[3][4]. A. baumannii таксама ўключаюць у так званы ESKAPE-патаген (Enterococcus faecium, Staphylococcus aureus, Klebsiella pneumoniae, Acinetobacter baumannii, Pseudomonas aeruginosa і віды з роду Enterobacter), групу бактэрый з падвышанай рэзістэнтнасцю да антыбіётыкаў, якія адказныя за большасць унутрыбальнічных інфекцый  (руск.)[5].

Меры прафілактыкі і процідзеяння[правіць | правіць зыходнік]

У бальніцах для прадухілення заражэння гэтымі бактэрыямі практыкуюць больш уважлівае стаўленне да мыцця рук і працэдур стэрылізацыі[6]. Шэраг прэпаратаў эфектыўныя супраць іх, аднак маюць пабочныя эфекты.

Лячэнне[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Genus Acinetobacter (англ.). LPSN. (Праверана 17 снежня 2016).
  2. Acinetobacter in Healthcare Settings. Centers for Disease Control and Prevention. US Department of Health and Human Services. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2019. Праверана 18 красавіка 2017.
  3. O'Shea M. K. Acinetobacter in modern warfare(нявызн.) // International Journal of Antimicrobial Agents. — 2012. — May — Т. 39. — № 5. — С. 363—375. — DOI:10.1016/j.ijantimicag.2012.01.018PMID 22459899.
  4. Gerner-Smidt P. Ribotyping of the Acinetobacter calcoaceticus-Acinetobacter baumannii complex(англ.) // Journal of Clinical Microbiology : journal. — 1992. — October — Т. 30. — № 10. — С. 2680—2685. — PMID 1383266.
  5. Rice L. B. Federal funding for the study of antimicrobial resistance in nosocomial pathogens: no ESKAPE(англ.) // The Journal of Infectious Diseases : journal. — 2008. — 15 April — Т. 197. — № 8. — С. 1079—1081. — DOI:10.1086/533452PMID 18419525.
  6. Acinetobacter in Healthcare Settings. CDC. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2019. Праверана 8 красавіка 2013.