Цыбуліны яйцападобныя, 2—2,5 см у шырыню; знешняя абалонка чырванавата-карычневая. Лісткоў 3—4, да 30 см даўжынёй, 2—6 мм шырынёй. Сцябло да 70 см вышынёй. Парасонік паўсферычны, шчыльнакветкавы. Лісточкі калякветніка 3—4 мм даўжынёй, эліптычныя, тупыя, белыя. Каробачка сэрцападобная, ≈ 4 мм даўжынёй[1].