Перайсці да зместу

Аксамітнікавыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Amaranthaceae)
Аксамітнікавыя

Аксамітнік хвастаты (Amaranthus caudatus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Amaranthaceae Juss. (1789)

Сінонімы
Тыпавы род

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20714
NCBI  3563
EOL  4226
GRIN  f:48
IPNI  30000566-2
FW  55412

Аксамітнікавыя[3] (Amaranthaceae) — сямейства двухдольных раслін.

У большасці — гэта аднагадовыя і шматгадовыя травы, але ёсць таксама паўхмызнякі, хмызнякі і хмызняковыя ліяны. Лісты супраціўныя, суцэльныя, без прылісткаў. Кветкі дробныя, актынаморфныя, двухполыя, радзей аднаполыя. Калякветнік з 5, пры рэдукцыі, 1-4 лускаватых лісцікаў, ці зусім без іх. Тычынак 5, часам менш. Гінецэй з 2-3 (4) пладалісцікаў. Кветкі часта ў суквецці клубочак.

Шырока распаўсюджана ў тропіках, субтропіках і ва ўмераных абласцях. Уключае каля 65 родаў і 850—900 відаў. У Беларусі каля 11 відаў з роду аксамітнік.

Сістэма класіфікацыі APG II вылучае наступныя падсямействы:

У многіх іншых класіфікацыя[ (напрыклад, сістэме Кронквіста) падсямейства Chenopodioideae трактуется як самастойнае сямейства Лебядовыя (Chenopodiaceae).

Спіс родаў сямейства (78 родаў) паводле Germplasm Resources Information Network (GRIN)[4] — адпавядае спісу родаў падсямейства Amaranthoideae у Сістэме класіфікацыі APG II. Паводле сайта The Plant List сямейства налічвае 178[5] роду.

На тэрыторыі Расіі і суседніх краін растуць прадстаўнікі шасці родаў:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
  5. [https://web.archive.org/web/20170618021352/http://www.theplantlist.org/1.1/browse/A/Amaranthaceae/ Архівавана 18 чэрвеня 2017. Genera in Amaranthaceae паводле сайта The Plant List] (англ.) (лац.) (Праверана 28 чэрвеня 2015)
  6. Amaranthus на сайте GRIN Архівавана 6 красавіка 2011 года. (англ.) (лац.) (Праверана 21 лютага 2011)
  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6
  • Амарантовые // Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 20. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)