Aphex Twin
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Aphex Twin Richard David James | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 18 жніўня 1971[1][2][…] (51 год) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | music producer, club DJ, кампазітар, дыджэй, electronic musician, музыкант |
Інструменты | фартэпіяна, сінтэзатар, drum machine[d], камп’ютар і music sequencer[d] |
Жанры | электронная музыка[4], тэхна[d][5], intelligent dance music[d][4], эмбіент[4], эксперыментальная музыка[d], ambient techno[d][4], acid techno[d][4] і drill and bass[d][4] |
Псеўданімы |
|
Узнагароды | |
![]() |
Рычард Дэвід Джэймс (нарадзіўся 18 жніўня 1971 году), больш вядомы як Aphex Twin і значна менш як AFX, ― гэта брытанскі музыка, кампазітар і дзіджэй ірландскага паходжання. Ён знакаміты сваімі своеасаблівымі працамі ў такіх электронных стылях, як джангл, тэхна і эмбіент. Музыкальныя журналісты такіх выданняў, як Mixmag, The New York Times, NME, Fact, Clash і The Guardian называлі Джэймса адным з найбольш уплывовых і важных артыстаў сучаснай электроннай музыкі.
Вырослы ў Корнуолле, Джэймс пачаў дзіджэіць на бясплатных вечарынах і клубах свайго рэгіёну ў ранніх 80-х, а пазней — на пляцоўках па ўсім Вэст-Кантры. Яго дэбютны EP "Analogue Bubblebath" быў выпушчаны ў 1991 годзе на лэйбле Mighty Force Records. Гэты рэліз прынёс аўтару прызнанне і культ паслядоўнікаў: ён пачаў выступаць у тэхна-клубах і рэйвах па ўсёй Вялікабрытаніі і кантынентальнай Еўропе. У тым жа годзе Джэймс стаў сузаснавальнікам лэйбла Rephlex Records.
Ягоны дэбютны альбом "Selected Ambient Works 85–92" 1992 году, які выйшаў на бельгійскім лэйбле Apollo, атрымаў значна большае прызнанне ад крытыкаў. У гэтым жа годзе ён таксама з'явіўся ва ўплывовай кампіляцыі Warp Records "Artifical Intelligence". У наступным годзе ён падпісаўся на Warp і ў далейшым выпусціў такія трапіўшыя ў чарты альбомы, як "...I Care Because You Do" (1995) і "Richard D. James Album" (1996), а таксама і такія сінглы з топ-40, як "On" (1993), "Come to Daddy" (1997), і "Windowlicker" (1999). Музыкальныя жа кліпы на песні "Come to Daddy" і "Windowlicker", знятыя Крысам Каннінгэмам, прыцягнулі да музыкі шырокую міжнародную ўвагу.
Пасля выпуску "Drukqs" у 2001, Джэймс cтраціў некалькі гадоў на музыкальныя рэлізы на ягоным уласным лэйбле Rephlex label, уключаючы серыю з 11 міні-альбомаў "Analord" і пару рэлізаў 2007 году пад займеннем the Tuss. У 2014 годзе ён зрабіў даступным раней невыпушчаны лонг-плэй 1994 году "Caustic Window" пад аналагічным псеўданімам. Болей чым праз год ён вярнуўся з альбомам "Syro", атрымаўшым Грэммі ў катэгорыі "найлепшы электронны/танцавальны альбом". З таго часу ён выпусціў некалькі EP, трапіўшых у чарты, уключаючы"Cheetah" (2017), і "Collapse" (2018).
Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]
Джэймс нарадзіўся 18 жніўня 1971, у ірландскім Лімерыку ад валійскіх бацькоў. Ён казаў, што мае памёрлага брата Рычарда, ад якога ён і атрымаў у спадчыну сваё імя. У інтэрв'ю Alternative Press 1997 году ён заявіў, што гэтая смерць адбылася падчас перасоўвання ягонай сям'і ў Канаду ў 1968 для шахцёрскай працы; гэта падзея заахвоціла ягоную маці перавыкарыстаць імя, бо "яна не жадала мірыцца са смерццю дзіця". Джэймс узрос у Корнуэлле, дзе ён жыў у Ланнэре, падчас вучобы ў школе Рэдрут у Рэдруце. Джэймс заяўляў, што яму падабалася расці тутака, "адрэзаным ад гораду і астатняга свету". Ён зацікавіўся ствараннем гукаў да напісання музыкі, граў са струнамі ўнутры сямейнага піяніна і разабраным магнітафонным абсталяваннем. Па славах Джэймса, ва ўзросце 11 год ён змог выцягнуць гук з хатняга камп'ютару Sinclair ZX81, у якога фізічна не было гукавай карткі: "Я пагуляў з машынным кодам і знайшоў некалькі кадоў, якія дазвалялі прымаць ТВ-сігналы, якія і ўтваралі гэты жудасны шум, калі вы павышалі гучнасць". Таксама ён казаў, што купіў свой першы сінтэзатар ва ўзросце 12 год і пасля з'явы зацікаўленнасці ў электроніцы змог мадыфіцыраваць аналагавыя сінтэзатары "і іншае барахло" для стварэння шуму.
Джэймс пачаў ствараць музыку ў 14, такім чынам часткова хаваючыся ад "страшэнна жудасных" альбомаў Jesus and Mary Chain, якія слухала ягоная сястра. У Корнуолле было ўсяго некалькі музычных крам, але гэта кампенсавалася начным жыццём з папулярным тамака кіслотным хаусам. Джэймс сцвярджаў, што пісаў музыку з падабенствамі да кіслотнага хауса і тэхна гадамі да таго як пачуць гэтыя жанры, што ў наступствы прывяло да таго, што ён выкупаў абсалютна ўсе запісы такой стылістыкі, якія мог знайсці. У пазнейшым падлёткавым узросце Джэймс пачаў дзіджэіць у клубах і на рэйвах, уключая трэкі ўласнай вытворчасці на сваіх сэтах. Ён вучыўся ў Корнульскім каледжы з 1988 да 1990 і скончыў яго з нацыянальным дыпломам інжынера. З слоў аднаго з рэктараў, ён часта апранаў навушнікі падчас практычных заняткаў - у яго была "свайго роду містыка...". Ён думае, што "некаторыя студэнты млелі перад ім".
Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]
1988-1991: Бясплатныя корнуэлльскія вечарынкі, Rephlex Records і першыя рэлізы[правіць | правіць зыходнік]
У позніх 80-х, Джэймс быў уцягнуты ў кам'юніці корнуэльскіх свабодных вечарынак, устройваючы рэйвы на "сакрэтных бухтах уздоўж узбярэжжа і за пясчанымі выдмамі". Упершыню ён дзіджэіў на свяце 1988 году ў амбары. Таксама вядома, што вечарынкі ўстройваліся ў кар'еры Гвеннап. Яны ў асноўным прыцягвалі лакальную моладзь і вандроўнікаў, з уваходнымі ахвяраваннямі, прымаемымі ў канабісе. Цесна звязанае кам'юніці таксама ўстройвала вечары ў маленькіх клюбах у гарадах па ўсёй акрузе, уключая Сэнт-Айвс, Порттован ды Сэнт-Остэл. Джэймс пазней назаве гэтую сцэну "лепшай з тых, у якіх ён удзельнічаў".
Ён атрымаў сталы дзіджэйскі пульт у 1989, граючы па чаргуючыхся тыднях у начным клюбе Боўгі ў Крантоке. Тутака ён сустрэў Тома Мідльтона і Грант Уілсан-Кларыдж. Знаходзячыся пад уплывам музыкі Джэймса, Мідльтон прайграў касету, дадзеную яму Джэймсам, арганізатару бясплатных вечарынак у Эксетары, які ў канцы канцоў пераканаў Джэймса выпусціць запіс на ягоным новым гуказапісваючым лэйблы Mighty Force Records. Спачатку ён працівіўся, аднак пасля ЛСД-трыпу за кулісамі дзіджэйскага канцэрту, Дарбі ды Мідльтон угаварылі яго выпусціць касету. Пазней Дарбі заяўляў: "Я думаю, што без гэтага начнога трыпу аніякага Aphex Twin'у б не існавала". Джэймс казаў аналагічна: "...яны прымусілі мяне падпісаць кантракт тады, калі я быў пад кайфам. Я трыппіў, а яны махалі гэтымі грошамі і ручкай каля мяне. Гэта крыху клішыравана, аднак менавіта такім чынам яны атрымалі мой подпіс на кантракце". Таксама натхнёны музыкай Джэймса, Уілсан-Клэрыдж прапанаваў выкарыстаць крыху грошаў, якія ён пакінуў на стварэнне лэйбла, для выпуску альбому. Ён і Джэймс заснавалі Rephlex Records у 1991 годзе.
Першым рэлізам Джэймса стаў міні-альбом на 12 абаротаў Analogue Bubblebath, выпушчаны на Mighty Force ў верасні 1991 году. Дадзены альбом трапіў у плэйліст Kiss FM, уплывовай лонданскай радыё-станцыі, прыдаваючы яму шырокую вядомасць на танцавальнай музычнай сцэне. У 2015 The Guardian назваў рэліз адным з ключавых момантаў у гісторыі танцавальнай музыкі. Дадзеная касета прыцягнула ўвагу Ренаата Вандепапельера, кіраўніка R&S Records, аднаго з лідыруючых рэйв-лэйблаў Еўропы таго часу. Джэймс наведаў яго ў Бельгіі, прыняся з сабою каробку, поўную касет з ягонай музыкай. З гэтых запісаў яны выбралі трэкі яшчэ на два альбомы, уключая першы альбом Джэймса "Selected Ambient Works 85–92".
У 1992, па меры таго, як распаўсюджвалася інфармацыя аб ягоных міні-альбомах, Джэймс пачынае выступаць на лонданскіх тэхна-мерапрыемствах, такіх, як фарміруючы клюб Knowledge, які прахадзіў у SW1 у лонданскай Вікторыі і ўплывовы начны клюб Lost.
У 1991 і 1992, Джэй выпусіў тры EP "Analogue Bubblebath", два міні-альбомы пад займеннем Caustic Window, EP "Red", як удзельнік калектыву Universal Indicator,разам з міні-альбомамі "Digeridoo" і "Xylem Tube" на лэйбле R&S. Хоць ён і пераехаў у Лондан для навучання электроніке ў Кігстанскім палітэхнічным універсітэце, ён прызнаваўся Дэвіду Тупу, што ягоная вучоба выслізгвалася ад яго па меры працягу займання электроннай музыкай.
1992-1994: Selected Ambient Works і першы поспех[правіць | правіць зыходнік]
Першы паўнавартасны альбом Aphex Twin, "Selected Ambient Works 85–92", уключыў матэрыял, які адносіцца да падлёткавых год Джэймса. Ён быў выпушчаны ў лістападзе 1992 на Apollo Records, даччынай кампаніі R&S. Джон Буш з Allmusic пазней назаве гэты альбом пераломным момантам у эмбіент-музыцы. У рэцэнзіі 2002 году журнала Rolling Stone на альбом Пэт Блэшыл адзначыў, што Aphex Twin "выйшаў за мяжы эмбіент-музыкі Брайана Эно, злучая пышныя гукавыя ландшафты з акіянічнымі рытмамі ды басавымі лініямі", дэманструя, што "тэхна можа быць чымсьці большым, чым наркатычная танцавальная музыка". Дэвід Перакара ў артыкуле для Pitchfork у 2002 годзе назваў яго "самай цікавай музыкай, створанай калі-небудзь пры дапамозе клавіятуры ды камп'ютара". Бэн Мёрфі з DJ Magazine назваў рэліз "эпахальным запісам у каноне IDM, эмбіента і эксперыментальнай музыкі".
Акрамя гэтага, у 1992 Джэймс выпусціў міні-альбом "Digeridoo" і "Xylem Tube EP" як Aphex Twin, міні-альбом "Pac-Man" (альбом рэміксаў на музыку аднайменнай гульні) пад займеннем Power-Pill. два з чатырох EP "Joyrex" ("Joyrex J4 EP" ды "Joyrex J5 EP") як Caustic Window, і "Analogue Bubblebath 3". "Digeridoo" дасягнуў 55 пазіцыі ў чарце брытанскіх сінглаў, і пазней апісваўся Rolling Stone як "прадвеснік драм-энд-бэйса". У гэтым жа годзе ён пад займеннем Dice Man таксама апынуўся на кампіляцыі лэйбла Warp Records "Artifical Intelligence" з трэкам Polygon Window. Менавіта гэтая кампіляцыя дапамагла ўзнікнуць такому жанру, як "інтэлектуальная танцавальная музыка" і запусціць кар'еру не толькі самога Джэймса, але і Autechre разам з Richie Hawtin. У 1993 паследавалі ягоныя рэлізы на Warp: "Surfing on Sine Waves" (другі запіс у серыі "Artifical Intelligence"), ды міні-альбом "Quoth", пад псеўданімам Polygon Window, а пазней і EP "On", які трапіў у топ-40 брытанскіх чартаў. Акрамя гэтага Rephlex выпусціў міні-альбом Джэймса пад займеннем Bradley Strider, а таксама яшчэ два запіса Caustic Window.
Джэймс удзельнічаў у некаторых турах 93-га року. Ён падтрымліваў гурт the Orb і далучыўся да туру "Midi Circus", які праходзіў на пляцоўках па ўсёй Велікабрытаніі, будучы хэдлайнерам разам з Orbital, the Orb, ды Drum Club. На прыканцы году ён прымаў удзел у туры NASA "See the Light" разам з Orbital, Moby ды Vapourspace на пляцоўках па ўсёй ЗША.
Warp выпусціў другі альбом Aphex Twin, "Selected Ambience Works Volume II" у 1994, які даследваў значна болей эмбіентнае гучанне, натхнённае ўразуметымі снамі і вопытам Джэймса ў вобласці сінэстэзіі. Ён дасягнуў адзінаццатай строчкі брытанскага чарта, але быў не асабліва добра прыняты крытыкамі. Пазней крытык Сайман Рэйхолдс адзначыў, што "многія з культу Aphex`a былі ў замяшанні", і "меркаванні паклоннікаў раздзяліліся". Іншымі рэлізамі ў гэтым годзе стала чацвёртая частка "Analogue Bubblebath", "GAK" (створаны з ранніх дэма-версій) і "Classics" - альбом-кампіляцыя.
1995–2000: ...I Care Because You Do, Richard D. James Album і Come to Daddy[правіць | правіць зыходнік]
Для альбому "...I Care Because You Do" 1995 году, трапіўшага ў чарты, які быў напісаны ў прамежку паміж 1990 і 1994 гадамі ў розных стылях, Джэймс выкарыстоўваў выяву свайго твара на вокладке, якая стала матывам яго наступных рэлізаў. Ён заказал у захаднага кампазітара класічнай музыкі Філіпу Глассу аркестровую версію трэка "Icct Hedral" з дадзенай пласцінкі, якая пазней з'явілася на міні-альбоме "Donkey Rhubarb". У тым жа годзе Джэймс выпусціў EP "Hangable Auto Bulb" пад псеўданімам AFX, які паклаў пачатак недаўгавечнаму стылю drill'n'bass.
"Richard D. James Album", чацвёрты альбом Джэймса як Aphex Twin`a, быў выпушчаны на лэйбле Warp у 1996 року. У ім знайшлося месца праграмным сінтэзатарам і нетрадыцыйным рытмам. Уілл Хэрмс з Spin абмяркаваў выкарыстоўванне Джэймсам элементаў джангла, напісаўшы, што "прымяняя стратэгіі джанглістаў да свайго ўласнага дакучлівага стварэння гука - яго цудоўная странная палітра мадэрнісцкіх струнных інструментаў, бзыкаючых дзіцячых цацак і усхваляваных машын - ён перарабляе drum'n'bass па свайму вобразу і падабенству". У спісе лепшых альбомаў 1990-х гадоў, складзеных Pitchfork, Эрык Карр напісаў, што гэты альбом прадэманстраваў "агрэсіўныя камбінацыі разрозненых электронных форм", з "амаль брутальным кантрастам паміж элементамі", што забяспечыла яго актуальнасць. У 2003 годзе NME назваў яго 55-м найвялікшым альбомам усіх часоў, а ў 2009 Pitchfork назваў яго 40-м найвялікшым альбомам 90-х гадоў.
Джэймс ізноў прыцягнуў да сябе ўвагу ў наступным годзе пасля выхаду ягонага трапіўшага ў чарты міні-альбома "Come to Daddy". Загалоўны трэк быў задуманы як пародыя на дэт-металл. Саправаджаемы паспяховым музыкальным відэа, знятым рэжысёрам Крысам Каннінгемам, Джэймс расчараваўся ў поспеху: "Мая маленькая ідэя, якая была жартам, пераўтварылася ў штосьці агромнае. Гэта было зусім няправільна". За нім паследаваў сінгл "Windowlicker", трапіўшы ў чарты, прасоўваемы з іншым кліпам Каннінгема, які быў намінаваны на Brit Award у катэгорыі "лепшае брытанскае відэа" ў 2000 року.
2001–2009: Drukqs, Analord and the Tuss[правіць | правіць зыходнік]
У 2001 годзе Aphex Twin выпусціў "Drukqs", эксперыментальны двайны альбом з адшліфаваным, скурпулёзным праграміраваннем гука і піяніна з камп'ютарным кіраваннем пад уплывам Эрыка Саці і Джона Кейджа. У яго ўвайшла фартэп'янная кампазіцыя "Avril 14th", якая застаецца, бадай, самай вядомай ягонай працай. Альбом вызваў неадназначную рэакцыю рэцензентаў. Джэймс распавёў інтэрв'юверам, што выпадкова пакінуў MP3-плэер з новымі трэкамі ў самалёце і паспяшаўся з выпускам альбома, каб перапыніць учечку ў Інтэрнэт.
Таксама ў гэтым годзе ён выпусціў кароткі EP, "2 Remixes By AFX", з рэміксамі на песні 808 State і DJ Pierre. Акрамя гэтага, на альбоме быў трэк без назвы, які складаецца з выявы SSTV з высокачастотнымі гукамі, якія можна дэкадзіраваць у малюнак, прыгодны для прагляду пры дапамозе адпаведнага праграмнага забяспячэння. У 2002 Джэймс быў намінаваны на Brit Award у катэгорыі "Лепшы брытанскі выканаўца мужчынскага роду". У 2003 годзе Warp выпусціў альбом "26 Mixes for Cash", які сабраў мноства рэміксаў Джэймса для іншых музык.
У 2005 Джэймс выпусціў серыю вінілавых EP пад мянушкай Analord, створанных поўнасцю на аналагавым абсталяванні. За ёй у 2006 годзе паследаваў альбом-кампіляцыя з кампазіцый Analord, "Chosen Lords". У 2007 Джэймс выпусціў дзве пласцінкі на Rephlex пад мянушкай Tuss, што на карнуэльскім слэнгу азначае "эрэкцыя": "Confederation Trough" і "Rushup Edge". У СМІ з'яўляліся меркаванні аб прыналежнасці Джэймса, але ягоная асоба не была пацверджана да 2014 года.
У 2009 Rephlex Records выпусціла цыфравыя версіі (у фармаце FLAC) адзінаццаці міні-альбомаў "Analord". Кожны з іх (акрамя "Analord 10") змяшчаў бонус-трэкі, у агульным 81 хвіліну новай музыкі. Пазней Рычард распусціў Rephlex Records, поўнасцю выдаліўшы вэб-сайт.
У 2010 годзе Джэймс заявіў, што завяршыў працу над шасцю новымі альбомамі, уключая новую версію невыданнага "Melodies from Mars". У верасні 2011 года ён выступіў з канцэртам, прысвечаным польскаму кампазітару Кшыштафу Пендэрэцкаму - ён выканаў свой рэмікс на "Трэнодыю ахвярам Хірамімы" Пендэрэцкага і версію песні "Polymorphia". У наступным месяцы ён выступіў на музыкальным фестывалі Pitchfork у Парыжы.
2014 - сапраўдны час: Caustic Window, Syro ды зварот у якасці Aphex Twin[правіць | правіць зыходнік]
У 2014 на Discogs з'явілася пробная версія альбому 1994 году, запісанага пад псеўданімам Caustic Window. Калісьці альбом прызначаўся для продажы на ягоным лэйбле Rephlex, але ён так і застаўся невыданным. Са згаднення Джэймса і Rephlex фанаты арганізавалі кампанію на Kickstarter, каб набыць альбом і распаўсюдзіць яго копіі.
"Syro", першы альбом, выпушчаны пад імем Aphex Twin пасля "Drukqs" у 2001 годзе, быў выдан Warp 23 верасня 2014 года. Для яго прасоўвання была праведзена цізерная кампанія, якая ўключала граффіці, палёт дырыжабля над Лонданам і аб'яву, зробленную праз адрас .onion, даступную ў даркнэт-браўзеры Tor.
У лістападзе 2014 года Джэймс выпусціў набор з 21 трэка, "Modular Trax", на аўдыёплатформе SoundCloud. Пазней трэкі былі выдалены. У цячэнні некалькіх месяцаў 2015-га ён ананімна загрузіў туды яшчэ 230 трэкаў, некаторыя з якіх датуюцца 80-мі гадамі. Ён сказаў, што выпусціў дэма-версіі, каб пазбавіць сваю сям'ю ад неабходнасці абнародваць яго архівы пасля яго смерці. Ён працягнуў часам выпускаць трэкі на гэтым аккаўнце.
23 студня 2015 года Джэймс выпусціў альбом "Computer Controlled Acoustic Instruments pt2", створаны пры дапамозе рабацізіраваных інструментаў, уключая Disklavier, кіруемае камп'ютарам піяніна. 8 ліпня 2016 года ён выпусціў EP "Cheetah" саправаджаемы музыкальным відэа на "CIRKLON3 [Kolkhoznaya Mix]", першае афіцыйнае відэа на трэк Aphex Twin за 17 год. 17 снежня Джэймс выступіў у Х'юстане, штат Тэхас, на фестывале Day For Night, ягоным першым амерыканскім выступу за апошнія восем год. На фестывале эксклюзіўна прадавалася 12-дзюймовая пласцінка без назвы, якая змяшчала два дзесяціхвілінных трэка. 3 чэрвеня 2017 года Джэймс выступіў на фестывале Field Day і выпусціў абмежаваным ціражом міні-альбом, "London 03.06.17". 19 чэрвеня 2017 года ў музычнай краме ў Мічыгане прадавалася эксклюзіўная пласцінка "Aphex Twin", якая складалася з дзвух трэкаў, выпушчаных на SoundCloud у 2015 гаду. 27 чэрвеня Aphex Twin адчыніў інтэрнет-краму з пашыранымі версіямі мінулых альбомаў і новымі трэкамі.
Джэймс выпусціў EP "Collapse" 14 верасня 2018 года. Міні-альбом быў анансаваны 5 жніўня ў бязладным прэс-рэлізе, напісаным на ломанай ангельскай і візуальна перайначаным той жа 3D-графікай Aphex Twin, якую можна знайсці ў Лондане, Турыне і Галівудзе. Прома-відэа для альбома павінна было трансліравацца на канале Adult Swim, але было адменена пасля правала тэсту Хардзінга. Замест гэтага ён быў даступны анлайн, а відэакліп на песню "Т69 Collapse" быў загружаны на YouTube.
Музычны стыль і ўплывы[правіць | правіць зыходнік]
У артыкуле для AllMusic Джон Буш апісвае Джэймса як "піянера эксперыментальнага тэхна", які "увесь час рассоўвае мяжы таго, што можна дасягнуць пры дамамозе электроннага абсталявання, у выніку чаго атрымліаюцца дальнаглядныя і эмацыйна захапляльныя працы, якія вар'іруюцца ад вазвышэннай, пастаральнай атмасферы да маніякальнага кіслотнага тэхна". У рэцэнзіі 1996 года Анджэла Льюіс з The Independent назвала яго "наватарам электронікі 90-х гадоў, які з'яўляецца прыкладам лепшых традыцый брытанскай поп-музыкі". Згодна з журналам Fact, Джэймс "вылучыў сваё ўласнае месца ў гісторыі электроннай музыкі" у некалькіх жанрах, а ягоныя ўнікальныя мелодыі сталі "прычынай таго, што аб ім гавораць не толькі як аб электронным наватары, але і як аб вызначным артысце гэтай сферы". У 2014 у рэцэнзіі для Financial Times Людовік Хантэр-Цілні назваў Джэймса "музыкальным маньякам", які "злучае розныя элементы ў непрадказуемыя формулы" і мяшае "жорсткія біты і незвычайныя таны, цяжкую абстракцыю ды папулістцкія мелодыі". Музычныя выданні называлі Джэймса "Моцартам тэхна і амбіента". Пол Лэстар, які пісаў у The Guardian у 2001 годзе, аднёс Джэймса да роду "вялікіх электроншчыкаў", які ўключае ў сябе Карлхайнца Штокхаўзэна, Джона Кейджа, Kraftwerk, Брайана Іно ды Дэррыка Мэя.
Я магу проста заперціся на некалькі дзён ды натхняцца сабою. Гэта мой улюблёны спосаб. Гэта болей падобна да чыстай формы матывацыі, калі ўсё залежыць ад вас. Але трэба пачакаць, пакуль цябе сапраўды стане сумна і нечым заняцца. Вось тады гэта праявіцца. Вось тады, я лічу, гэта становіцца добра.
|
Фармальна Джэймс не меў музычнага адукавання і ў значнай ступені з'яўлялся самавучкай. Да таго, каб стаць прадзюсэрам, Джэймс правёў свае падлеткавыя гады за займаннем мадыфікацыяй аналагавых сінтэзатараў і стаў "залежным ад стварання шумоў", толькі пазней "зацікавіўшыся праслухваннем чужога матэрыяла". Джэймс сцвярджае, што правёў свае раннія гады "у няведаньні аб музыцы, акрамя эйсіда ды цехна, у якіх я купляў практычна ўсё". Ён сцвярджае, што да знаёмства з гэтымі стылямі самастойна ствараў музыку, падобную да гэтых жанраў і ўжо ў наступстве захапіўся імі. У якасці свайго асноўнага раньняга натхнення ён называў дэбютны альбом 808 State "New Build" 1988 года. У інтэрв'ю ў 1993 Джэймс назвал добраахвотніцкае пазбаўленне сну фактарам, паўплываўшым на творчасць у той час. Ён таксама сцвярджаў, што запісаў больш за 1000 невыданых трэкаў. Пазней Джэймс казаў, што адчуваў сінэстэзію і выкарыстоўваў люцыдныя сьненні як сродак для распрацоўкі кампазіцыйных ідэй. Некаторыя яго раннія працы параўноўвалі з эмбіентнымі рэлізамі Брайана Іно, але Джэймс сцвярджаў, што не чуў Іно да таго, як пачаў запісвацца.
У інтэрв'ю 1993 года Сайман Рэйнольдс адзначыў, што Джэймс толькі нядаўна пазнаёміўся з авангарднымі класічнымі і левымі рок-артыстамі, уключая Кейджа, Штокхаўзэна, Іно, Сціва Райха, Тэрры Райлі і Кана, і страціў пару год на тое, каб "дагнаць" іншыя жанры за мяжамі тэхна і хауса. У 1997 годзе Джэймс назваў сябе паклоннікам "старай магнітафоннай і авангарднай музыкі", такой, як "Song for the Youth" Штокзаўзэна і працы амерыканскага кампазітара Тода Достадэра. Ён таксама называў працы Эрыка Саці, Drexciya, Ween, Сержа Генсбурга ды Леса Бакстэра сярод сваіх улюблёных альбомаў. Калі Джэймс пачаў праграміраваць больш хуткія, натхнёныя джанглам брэйкбіты ў сярэдзіне 90-х гадоў, ён назвал сяброў і каллег-музык Люка Віберта і Тома Джэнкінсана тымі, хто аказал на яго ўплыў. У інтэрв'ю 2014 года Джэймс так выказаўся пра джангл: "Я ўсё яшчэ думаю, што гэта самы лепшы жанр, таму што людзі, якія яго ствараюць, не з'яўляюцца музыкамі", і адзначыў, што "мог гадамі слухаць джангл і браць у ніх штосьці, але яны не ведалі аб маім існаванні". Разам з Вібертам і Джэніксанам Джэймс стал ініцыатарам недаўгавечнага стылю drill'n'bass, які перабольшваў элементы drum'n'bass, на сваім альбоме "Hangable Auto Bulb EP" 1995 года. Прызнавая яшчэ адзін уплыў, лэйбл Джэймса Rephlex выпусціў "Music from the BBC Radiophonic Workshop", сборнік музыкі, запісанай піянерамі BBC Radiophonic Workshop. У 2019 годзе ён назвал Kraftwerk сваім асноўным натхненнем. Хоць ён і казаў, што не любіць рок-н-ролл, ён цэніць Led Zeppelin (як крыніцу "выдатных брэйкбітоў") і Pink Floyd (за іх "псіхадэлічную музыку"). Калі ў 2011 годзе Джэймса запыталіся, з кім бы ён жадаў папрацаваць, ён назвал Кэйт Буш.
Rephlex Records, саўладаром якой Джэймс быў разам з Грантам Уілсанам-Кларыджам, прыдумала слова "braindance" (брэйнданс) для апісання музыкі Aphex Twin. Па славах прадстаўнікоў лэйбла: "Брэйнданс - гэта жанр, які ўключае ў сябе лепшыя элементы ўсіх жанраў, напрыклад, традыцыйнай, класічнай, электроннай, папулярнай, сучаснай, індустрыальнай, эмбіент, хіп-хоп, электра, хаус, тэхна, брэйкбіт, хардкор, рагга, гараж, драм'н'бэйс і г.д.". Па славах Пола Купера з Pitchfork, брэйндэнс "пазбег бінарнай аппазіцыі "розум/цела" у электроннай музыцы", захаваўшы пры гэтым свае клубныя корні.
Музыку Джэймса часта характэрызуюць як прыклад "інтэлектуальнай танцавальнай музыкі", якая зарадзілася ў дзевяностых. IDM згадваецца на галоўнай старонке спісу рассылкі Intelligent Dance Music (IDM) на Hyperreal.org аб музыцы Aphex Twin і серыі "Artifical Intelligence Series", выпушчагай Warp Records. У серыі прадстаўлены запісы Джэймса пад псеўданімам Polygon Window і раннія працы такіх выканаўцаў, як Autechre, Black Dog, праэкт FUSE Рычы Хорціна і Speedy J. Тэрмін распаўсюдзіўся ў ЗША і на дошках аб'яў у Інтэрнэце. Джэймс адгукнуўся на тэрмін у інтэрв'ю 1997 года:
![]() |
Я проста думаю, што гэта вельмі смешна - маць гэтакія тэрміны. Па сутнасці, яны кажуць: "Гэта - разумна, а ўсё астатняе - глупа". Такое стаўленне сапраўды агідна па адносінах да чужой музыкі. (Смяецца) Мяне гэта смяшыць, такія рэчы. Я не выкарыстоўваю імёнаў. Я проста кажу, што мне падабаецца, а што не. | ![]() |
Імідж і псеўданімы[правіць | правіць зыходнік]
Твар Джэймса, які ўхмыляецца ці перакручаны - адна з асноўных тэм вокладак яго альбомаў, кліпаў і песень. На вокладцы альбому "..I Care Because You Do" адлюстраваны аўтапартрэт, намаляваны Джэймсам, а на вокладцы "Richard D. James" - фотаздымак вялікім планам. Ягоны твар накладзены на цела іншых людзей у кліпах на песні "Come to Daddy" і "Windowlicker". Напрыканцы другога сінгла з "Windowlicker", таксама вядомага як "Equation", здымак Джэймса з'яўляецца стэганаграммай ў выглядзе спектраграммы. Яшчэ адна выява Джэймса і суаўтара Тома Джэнкінсана закаранена (у фармаце SSTV) з тэкстам у трэці трэк "2 Remixes by AFX" - "Bonus High Frequency Sounds".
Джэймс запісваўся пад псеўданімамі AFX, Blue Calx, Bradley Strider, the Universal Indicator, Caustic Window, Smojphace, GAK, PBoD (Phonic Boy on Dope), Polygon Window, Power-Pill, Q-Chastic, Dice Man, the Tuss, Soit-P.P і user18081971. У інтэрв'ю 1997 году ён сказаў:
![]() |
"На самай справе няма аніякай вялікай тэорыі. Гэта проста рэчы, якія я лічу патрэбным рабіць у дадзены час, і я сапраўды не ведаю чаму. Я выбіраю песні для вызначаных мянушак і проста раблю іх. Я не ведаю, што гэта значыць". | ![]() |
У 2001 годзе ён пракаментаваў спекуляцыі, звязаныя са многімі ананімнымі электроннымі артыстамі:
![]() |
"Многія людзі думаюць, што ўсё электроннае - маё. Мне прыпісваюць столькі ўсяго, гэта неверагодна. Я - практычна кожны, я лічу - усе і ніхто". | ![]() |
Уплыў і спадчына[правіць | правіць зыходнік]
У 2001 годзе ў газеце The Guardian журналіст Пол Лестар назваў Джэймса "самай вынаходлівай і ўплывовай фігурай у сучаснай электроннай музыцы". Rolling Stone назваў Джэймса "вельмі ўплывовым электронным музыкай, чыя эмбіентныя гукавыя патокі і вычварна перакручаныя рытмы сталі крыніцай натхнення для артыстаў усіх жанраў". Джон Буш з AllMusic напісаў, што "у адрозненні ад большасці арыстаў, якія з'явіліся на тэхна-сцэне 90-х, Джэймс зарэкамендаваў сябе як сапраўдная асоба, вядомая сваёй нахабнай усмешкай і музычнымі відэакліпамі, якія выклікаюць жах не менш за ягоныя наватарскія альбомы і EP", што дапамагло "пашырыць яго аўдыторыю ад рэйвераў і крытыкаў да паклоннікаў рока, а многія неэлектронныя музыкі спасылаліся на яго як на крыніцу натхнення".
У тым жа годзе Томас Бангальтэр з Daft Punk назваў Aphex Twin і асабіста песню "Windowlicker" уплывовай на іх альбом Discovery. Бангалтэр сказаў, што яна яму спадабалася, бо "гэта быў не біт вялікага клюба, але з другога боку ён не быў і павольным, ціхім". Артысты, уключая Майка Эдвардса з Jesus Jones, Сціва Райха, Уэса Борланда з Limp Bizkit, Skrillex'а, Майка Шыноду з Linkin Park, гітарыста Red Hot Chili Peppers Джона Фрусчыантэ, Кевіна Паркера з Tame Impala і Ніка Заммуто з Books выражалі захапленне Aphex Twin ці ўказвалі на ягоны ўплыў.
Джэймс паўплываў на пераход Radiohead да электроннай музыкі ў іх альбоме 2000 году "Kid A.". У 2013 годзе вакаліст Radiohead Том Ёрк назваў Aphex Twin сваім найвялікшым натхненнем, сказаўшы: "Ён адкідвае цяжкую цень... Aphex адчыніў іншы свет, у якім не было маёй чортавай электрагітары... Я ненавідзеў брытпоп і тое, што адбывалася ў Амерыцы, але ён быў абсалютна выдатны, і ён таксама майго ўзросту". У 2002 годзе на пытанне, ці будзе ён гастраліраваць з Radiohead, Джэймс адказал: "Я бы не стаў граць з імі, бо яны мне не падабаюцца". Аднак у 2011 годзе Джэймс заявіў, што ягоная варожасць да іх была перабольшана прэсай і што ён звязаўся з Ёркам па электроннай пошце, каб растлумачыць гэта.
У 2005 Alarm Will Sound выпусцілі альбом "Acoustica: Alarm Will Sound Performs Aphex Twin", які ўключае ў сябе акустычныя аранжыроўкі электронных кампазіцый Джэймса. London Sinfonietta выканалі аранжыроўкі ягоных песень у 2006 годзе. Аніматар Дэвід Ферт выкарыстаў сэмплы Aphex Twin у сваіх працах. У 2012 годзе журнал Fact назвал "Selected Ambient Works 85-92" лепшым альбомам 90-х гадоў.
Прыватнае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
У інтэрв'ю Джэймс рабіў дзікія і па сутнасці неправяраямыя заявы аб сваім прыватным жыцці, уключачы сцвярджэнне аб тым, што ён унаследаваў імя памёрлага старэйшага брата. Ён апісваў сябе як "проста раздражняючага, ілжывага рыжага хлапчыну з Корнуолла, якога варта было б заперці ў нейкім цэнтры часовага стрымання непаўналетніх", але яму "проста ўдалося збегчы і прабіцца ў музыку". У інтэрв'ю 1993 году ён сцвярджаў, што спіць усяго дзве-тры гадзіны за ноч. У сярэдзіне 90-х гадоў Джэймс купіл запушчаны банк у лонданскім раёне Элефант і Касл, дзе, па яго славах, ён жыў у пераабсталяваным банкаўскім сховішчы. У інтэрв'ю 2001 году ён ілжыва сцвярджаў, што купіў стальную канструкцыю ў цэнтры кольцавай развязкі на плошчы Элефант, хоця насамрэч гэта мемарыял Майкла Фарадэя, у якім знаходзіцца электрычная падстанцыя для лонданскага метро. У 90-х гадах Джэймс купіў браніраваны аўтамабіль 50-х гадоў з дзейным кулямётам, на якім, як ён сцвярджаў, ён ездзіў па Корнуоллу замест звычайнага аўтамабіля.
У інтэрв'ю Fact у 2010 Джэймс сказаў, што жыве ў Шатландыі пасля пераезду з Лондану. Па стану на 2014 год ён жыве ў Шатландыі са сваімі дзвума сынамі ад першага шлюбу і другой жонкай Настай, рускай студэнткай факультэта мастацтваў. Ягоная сястра Джулі Джэймс - валійскі лейбарыстцкі палітык, якая была прызначана валійскім міністрам па пытаннях змены клімата ў 2021 годзе.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #134882512 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ Richard D. James // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ а б в г д е Rate Your Music — 2000. Праверана 25 снежня 2019.
- ↑ Rate Your Music — 2000. Праверана 25 снежня 2019.