Артонія (Arthonia) — родлішайнікаў сямейства артоніевых.
Слаявіна накшталт тонкай скарынкі, усярэдзіне субстрату або на яго паверхні. Пладовыя целы чорныя, бурыя, карычневыя, у выглядзе плям, няправільных зорачак, сядзячыя ці пагружаныя ў слаявіну. Сумкі 6-споравыя,грушападобныя, з патоўшчанай абалонкай. Споры падоўжана-авальныя да верацёнападобных, двух- або шматклетачныя, бясколерныя ці карычняватыя.