Balistidae

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Balistidae

Balistoides conspicillum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Balistidae


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  173128
NCBI  31024
EOL  5061
FW  132676

Balistidae — сямейства марскіх рыб атраду Іголкабрухападобныя.

Даўжыня цела складае ад 13 см да 1 м[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Balistidae маюць даволі высокае, плюскатае з бакоў цела. На целе звычайна прысутнічае малюнак з буйных плям або палос. У афарбоўцы сустракаюцца чорны, блакітны, жоўты, серабрысты і белы колеры.

Асаблівасці анатоміі[правіць | правіць зыходнік]

Укус Rhinecanthus aculeatus.

Першы спінны плаўнік, які ў спакойным стане складзены і ў многіх відаў непрыкметны, змяшчае тры вялікіх шыпы, з якіх самы доўгі — першы. Другі шып служыць замком. Пры небяспецы рыба выпроствае плаўнік, затым другі шып некалькі змяшчаецца ўверх, з-за чаго два першыя шыпы фіксуюцца і немагчыма скласці спінны плаўнік, не зламаўшы шыпы. Каб самой скласці спінны плаўнік, рыба павінна апусціць другі шып. Англійскую назву Balistidae «triggerfish» можна літаральна перавесці як «рыба са спускавым кручком» або «рыба з зашчапкай».

Зубы прыстасаваныя для разгрызання і раскусвання панцыраў марскіх вожыкаў, ракавін малюскаў і т. п. Ахоўваючы адкладзеную ікру, Balistidae могуць паводзіць сябе агрэсіўна і наносіць даволі адчувальныя ўкусы нырцам.

Арэал і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнікі сямейства засяляюць трапічныя і субтрапічныя моры Атлантычнага, Індыйскага і Ціхага акіянаў, у першую чаргу каралавыя рыфы. Balistes capriscus сустракаецца таксама ў Міжземным моры.

Balistidae сілкуюцца дновымі беспазваночнымі, такімі як малюскі і ігласкурыя.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Balistapus undulatus
Melichthys vidua
Pseudobalistes flavimarginatus
Xanthichthys ringens

Сямейства налічвае 12 родаў, 42 віды[1]:

Зноскі

  1. а б FishBase: SpeciesList of Balistidae

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Joseph S. Nelson: Fishes of the World. John Wiley & Sons, 2006, ISBN 0-471-25031-7
  • Kurt Fiedler: Lehrbuch der Speziellen Zoologie, Band II, Teil 2: Fische. Gustav Fischer Verlag Jena, 1991, ISBN 3-334-00339-6
  • Baensch/Patzner: Mergus Meerwasser-Atlas Band 6 Non-Perciformes (Nicht-Barschartige), Mergus-Verlag, Melle, 1998, ISBN 3-88244-116-X
  • E. Lieske, R.F. Myers: Korallenfische der Welt. 1994, Jahr Verlag, ISBN 3-86132-112-2