Бацанія трохраздзельная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Bazzania trilobata)
Бацанія трохраздзельная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bazzania trilobata (L.) Gray

Сінонімы
  • Bazzania tridentoides W.E. Nicholson
  • Bazzania trilobata var. trilobata

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  14366
NCBI  13808
EOL  607282
IPNI  ???
TPL  tro-35184724

Баца́нія трохраздзельная (Bazzania trilobata) — від пячоначных імхоў сямейства лепідозіевых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Сцябло ляжачае ці ўзыходнае, пілавата разгалінаванае, да 10—15 см даўжыні, са шматлікімі брушнымі плёткападобнымі парасткамі. Лісце чаргаванае, амаль супраціўнае, ад яйца- ці трапецападобнага да авальна-прамавугольнага, двух-, трохзубчастае на верхавінцы ліста. Амфігастрыі (відазмененае лісце) буйныя, зубчастыя. Гаметангіі на кароткіх брушных галінках. Каробачка на доўкай ножцы, авальная або цыліндрычная.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Расце на вільготнай глебе ў цяністых месцах пры аснове ствалоў, радзей на гнілой драўніне. Утварае буйныя цёмна-зялёныя дзернавінкі або рассеяна сярод іншых імхоў. Спадарожнік елкі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Баццания трёхлопастная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)