Bracon hebetor

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Bracon hebetor
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bracon hebetor


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  69819

Bracon hebetor (сінонім Habrobracon hebetor[1][2]) — від маленькіх наезнікаў сямейства браканідаў (Braconidae). Лічынкавая стадыя паразітуе ў вусенях шырокага круга лускакрылых[2].

Bracon hebetor выкарыстоўваецца ў біялагічных метадах барацьбы са шкоднікамі: многімі відамі совак (Noctuidae), ліставёртак (Tortricidae), з бялянкай капуснай (Pieris brassicae), моле-ліставёрткай яблыневай (Choreutis pariana) і г. д[3].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Невялікія насякомыя памерамі каля 1,7-2,6 мм.

Жыццёвы цыкл[правіць | правіць зыходнік]

Bracon hebetor шырока распаўсюджаны ў прыродзе. Дарослыя самкі жывуць прыкладна 23 дня, за якія яны паспяваюць адкласці да 100—150 яец. Паразітоідная аса паралізуе ахвяру, прокалывая яе пакровы яйцакладам, пасля гэтага яна адкладае ад аднаго да васьмі яец на паверхню цела вусеня. Колькасць паралізаваных гусеніц часта перавышае колькасць заселеных. Развіццё аднаго пакалення доўжыцца 9-11 дзён летам або 12-18 дзён вясной і восенню, а ў лабараторных умовах пры тэмпературы 30 °C — трынаццаць дзён (ад моманту адкладвання яйца да з’яўлення дарослай асобіны).

Зімуюць аплодненыя самкі ў згорнутым неапалым лісці, пад адсталай карой, у дуплах дрэў. Для развіцця і паспявання яец ім неабходна дадатковае харчаванне нектарам кветак і гемалімфай ахвяры. Насякомыя дрэнна пераносяць халодныя зімы — большая частка іх гіне.

Выкарыстанне ў аграбіялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Здольнасць лічынак Bracon hebetor паразітаваць у вусенях лускакрылых выкарыстоўваецца аграрыямі для барацьбы з рознымі шкоднымі насякомымі. Для гэтага наезнікі масава разводзяцца ў штучных умовах у лабараторыях, пасля чаго выпускаюцца на палі.

Пры лабараторным вырошчванні насякомых, кормам для лічынак служаць звычайна вусені розных відаў агнёвак. Іх разам з з самім наезнікам змяшчаюць у шкляныя слоікі умяшчальнасцю 3 л, дарослых паразітаў падкормліваюць, збіраюць і выкарыстоўваюць для выпуску ў поле. На 1000 заражаных вусеняў атрымліваюць 1200—1500 дарослых асобін паразіта. Атрыманыя на біяфабрыцы ёмістасці з наезнікамі раскладваюць на полі, заражаным шкоднікамі па дыяганалі. Выпушчаны паразіт хутка рассяляецца на расліны, прыстасоўваючыся да прыродных умоў.

Прымяненне гэтага віду наезнікаў супраць шкодных совак на таматах у колькасці 700—2000 асобін на га дазваляе прадухіліць страты ўраджаю пры адмене 2-3 апрацовак інсектыцыдаў. Пры гэтым у выпадку выкарыстання біяаховы пашкоджваецца толькі 0,2-6,0 % пладоў, тады як у выпадку хімічнай абароны — 2,8-11,0 %.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]