Burger King
Burger King (Бургер Кінг) — амерыканская кампанія, уладальнік глабальнай сеткі рэстаранаў Burger King.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы рэстаран пад назвай «Insta-Burger King» адкрыты 4 снежня 1954 года ў прыгарадзе Маямі.
У 1954 годзе кампанія сутыкнулася з фінансавымі праблемамі, і яе выкупілі Дэвід Эджартан і Джэймс Маклэмар. Першае, што яны зрабілі, — перайменавалі кампанію на Burger King.
За паўстагоддзя ўладальнікі кампаніі змяніліся чатыры разы, апошні — бразільская кампанія 3G Capital, якая купіла пакет акцый у 2010 годзе.
У канцы 2013 года Burger King паведаміў, што мае 13000 рэстаранаў у 79 краінах, 66 % рэстаранаў знаходзіцца ў ЗША, і 99 % усіх рэстаранаў кіруецца прыватнікамі.
У 2015 годзе адкрыты першы рэстаран у Беларусі.
Бургер Кінг у розных краінах
[правіць | правіць зыходнік]ЗША
[правіць | правіць зыходнік]Першы рэстаран адкрыўся ў 1954 годзе і называўся «Insta-Burger King».
На 2020 год у ЗША 7295 рэстаранаў, больш за ўсё ў Тэхасе — 588.
Аўстралія
[правіць | правіць зыходнік]У Аўстраліі «Burger King» перайменаваны на «Hungry Jack's», бо гандлёвае найменне «Burger King» належыць іншай кампаніі.
Першы «Hungry Jack’s» у Аўстраліі адкрыты 18 красавіка 1971 года.
У 1996 годзе кампанія адкрыла першы «Burger King» у Аўстраліі, нягледзячы на існаванне «Hungry Jack’s», бо да 2001 года паміж рэстаранамі былі судовыя разбіральніцтвы.
У 2001 годзе рэстараны аб’ядналіся ў «Hungry Jack’s».
На 2020 год у Аўстраліі 420 рэстаранаў «Hungry Jack’s».
Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]Першы рэстаран адкрыты 9 ліпеня 2015 года ў Мінску. Таксама ў першы дзень запрацавала сістэма рэфіл, якая дазваляе да канца дня даліваць напоі.
Станам на канец жніўня 2024 года, у Беларусі 44 рэстараны: 24 у Мінску, 5 у Гродне, па 3 у Віцебску, Гомелі і Магілёве, па 2 у Брэсце і Салігорску, па 1 у Полацку, Жлобіне, Мазыры, Баранавічах, Лідзе і Нацыянальным аэрапорце Мінск.
Зноскі
- ↑ а б Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
- ↑ https://www.bk.com/winter-whopperland-rules
- ↑ а б http://investor.bk.com/download_arquivos.asp?id_arquivo=DC47A05B-9468-4356-8789-F777CDA04DD7