Карасі (род рыб)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Carassius)
Карасі (род рыб)

Карась звычайны (Carassius carassius)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carassius (Linnaeus,1761)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  163349
NCBI  7956
EOL  24657

Карась (Carassius) — род прэснаводных рыб сямейства карпавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня да 50 см, маса да 5 кг. Луска буйная. Цела высокае, спіна цёмна-карычневая, бакі залацістыя. Палавая спеласць у 2-5 гадоў. Для карася сярэбранага ўласцівы гінагенез. Нераст парцыённы. Кормяцца бентасам, планктонам, воднай расліннасцю, дэтрытам. Зімуюць на дне вадаёмаў, у муле.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Выдзяляецца 2 віды: карась звычайны, ці залаты (Carassius carassius), і карась сярэбраны (Carassius auratus), які бывае 2 падвідаў.

Жывуць карасі ў азёрах, рэках, сажалках. Карась залаты пашыраны ў Еўразіі. Ад падвіда карася сярэбранага паходзіць акварыумная залатая рыбка (Carassius auratus auratus), што жыве ў Кітаі; падвід Carassius auratus gibelio пашыраны ад басейна Амура да Заходняй Еўропы. На Беларусь карась сярэбраны завезены ў 1948 годзе.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белы А. Карась // Праект «Наша ежа»