Carissa
| Carissa | |||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Carandas Adans.
| |||||||||||||||||||
| Тыпавы від | |||||||||||||||||||
| Віды | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
Carissa — род дробных дрэў і моцна галінастых калючых кустоў сямейства Кутровыя (Apocynaceae). Род складаецца з 8 відаў[3], якія растуць у трапічных і субтрапічных раёнах Афрыкі, Аўстраліі і Ганконга.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Расліны вышынёй ад 2 да 10 м. Галіны калючыя з васковым лісцем даўгаватай формы, даўжынёй 3-8 см.
Большую частку года расліна цвіце. Кветкі пяціпялёсткавыя, дыяметрам ад 1 да 5 см, з белым або ружовым вяночкам.
Плод — ягада у форме слівы, даўжынёй ад 1,5 да 6 см, ад чырвонага да цёмна-фіялетавага або чорнага колеру, у залежнасці ад віду. У спелым плодзе ўтрымліваецца да 16 плоскіх карычневых насенін.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Плады ядомыя і лічацца садавіной.
Расліну выкарыстоўваюць у жывых агароджах з-за вострых шыпоў.
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, род уключае 8 відаў[3]:
- Carissa bispinosa (L.) Desf. ex Brenan
- Carissa boiviniana (Baill.) Leeuwenb.
- Carissa carandas L. typus[2]
- Carissa haematocarpa (Eckl.) A.DC.
- Carissa macrocarpa (Eckl.) A.DC.
- Carissa pichoniana Leeuwenb.
- Carissa spinarum L.
- Carissa tetramera (Sacleux) Stapf
Зноскі
- ↑ Mant. Pl. 1:7. 1767
- 1 2 Звесткі пра род {{{1}}} у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
- 1 2 Carissa (англ.). The Plant List. Version 1.1. (11 кастрычніка 2013). Праверана 12 жніўня 2016.