Carissa macrocarpa

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Carissa macrocarpa
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carissa macrocarpa (Eckl.) A.DC.

Сінонімы
  • Carissa grandiflora A.DC.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  501290
NCBI  403101
EOL  488417
GRIN  t:9163
IPNI  77727-1
TPL  kew-34192

Carissa macrocarpa — пладовы вечназялёны куст сямейства Кутровыя (Apocynaceae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вечназялёны куст 4,5—5,5 м вышынёй з авальным глянцавым цёмна-зялёным лісцем 2,5—5 см даўжынёй. Плод круглы або даўгаваты, да 6 см даўжынёй і 4 см шырынёй, у няспелым выглядзе зялёны, пры паспяванні чырванее. Усярэдзіне плада змяшчаецца духмяная сакавітая мякаць, з маленькімі ўкрапінамі латэксу і з 6-16 незаўважным тонкім пляскатым насеннем.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіць з прыбярэжных раёнаў Паўднёвай Афрыкі і культывуецца далёка ўглыб яе тэрыторыі. У 1905 годзе была інтрадукавана на Гавайскія астравы і хутка там распаўсюдзілася. У цяперашні час яна культывуецца таксама на Багамскіх астравах, на Філіпінах, у Індыі і Усходняй Афрыцы.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Цалкам саспелыя плады ядомыя ў неапрацаваным выглядзе. Вычышчаныя плады выкарыстоўваюцца для вырабу джэмаў, сіропаў, жэле, пудынгаў і г. д.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]