Перайсці да зместу

Бярозавыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бярозавыя

Бяроза павіслая (Betula pendula)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Betulaceae Gray, 1821

Сінонімы
Даччыныя таксоны

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19465
NCBI  3514
EOL  5528
GRIN  f:144
IPNI  77126723-1
FW  54589

Бярозавыя[1] (Betulaсеае) — сямейства двухсемядольных раслін.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Аднадомныя, лістападныя, ветраапыляльныя расліны. У сям'ю бярозавых уваходзяць дрэвы і хмызнякі з простымі, суцэльнымі чарговымі лістамі з прылісткамі, якія рана ападаюць. Кветкі ў каташковых і галоўчатых складаных суквеццях з дыхазіяў, аднаполыя, у двухчленных кругах. Плады — арэхі.

Бярозавыя — гэта тыповыя барэальныя расліны, распаўсюджаныя ва ўсіх умераных, пазатрапічных абласцях паўночнага паўшар'я. У Беларусі прадстаўлена родамі бяроза (Betula) і вольха (Alnus). Толькі асобныя віды вольхі заходзяць у Паўднёвую Амерыку (да Чылі і Аргенціны), у Азію (да Бенгаліі і Паўночнага В'етнама, дзе растуць у гарах). Асобныя віды бярозы і вольхі даходзяць да лесатундры, у тундру, а ў гарах даходзяць да субальпійскага пояса. У гэтых умовах яны маюць карлікавую і сцелістую форму. Найбольш поўна бярозавыя прадстаўлены ў флоры ўсходніх частак Азіі і Паўночнай Амерыкі. Бярозавыя з'яўляюцца важным кампанентам хвойных і змешаных лясоў, месцамі ўтвараюць чыстыя лясныя і хмызняковыя згуртаванні.

Сямейства складае 6 ці 7 родаў:

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Duschekia: інфармацыя на сайце GRIN
  3. World Checklist of Selected Plant Families: Royal Botanic Gardens, Kew: Duschekia
  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6