Ceilidh Ceol
Выгляд
| Ceilidh Ceol | |
|---|---|
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Жанр | ірландская традыцыйная музыка |
| Гады | 2005 — нашы дні |
| Краіна |
|
| Мова песень | беларуская |
| Склад |
Алесь Чумакоў Алеся Чумакова Вера Гулюкіна Павел Саракалетаў |
| Былыя ўдзельнікі |
Яўген Барышнікаў Юрась Баркун |
| Іншыя праекты |
Стары Ольса, Келіх Кола |
| ceol.by | |
«Ceilidh Ceol» (чытаецца як Ке́йлі Кёл) — беларускі гурт, які грае ірландскую традыцыйную музыку[1]. У рэпертуары гурта традыцыйныя сэты танцавальнай ірландскай музыкі, аўтарскія танцавальныя творы і папулярныя старыя ірландскія песні, шатландскія і брэтонскія танцы і спевы, перакладзеныя на беларускую мову[2]. Заснаваны ў 2005 годзе Алесем Чумаковым і Алесяй Чумаковай. Назва напісана гэльскай ірландскай мовай і перакладаецца як «музыка кейлі». Як тлумачаць музыкі гурта, «кейлі» — гэта прыблізна тое ж, што нашыя вячоркі. У 2013 годзе запісаны адзіны на 2017 год альбом гурта — «Сыны старадаўняй Літвы».[3]
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- «Сыны старадаўняй Літвы» (2013) — ірландскія гістарычныя песні па-беларуску[4].
- «Праўда ў віне» (2019) — ірландскія карчомныя песні па-беларуску.
Супольныя праекты
[правіць | правіць зыходнік]- Medieval — Музыка сярэднявечных фэстаў (2009) — зборнік з удзелам, акрамя Ceilidh Ceol, гуртоў: Artes Liberalis, Musica Radicum, Lituus, Рокаш і іншых.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- Алесь Чумакоў: вакал, гітара, мандаліна
- Алеся Чумакова: акардэон
- Вера Гулюкіна: скрыпка, альт
- Павел Саракалетаў: флейта, вістл, банджо[1]
Былыя ўдзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Яўген Барышнікаў: бойран, дарабук (да 2013 года)
- Юрась Баркун: флейта, вістл (да 2014 года)
Цікавая інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Назва гурта сугучна з назвай «Келіх кола» — назва праекта Алеся Чумакова, у якім гучаць беларускія народныя танцы.
Зноскі
- 1 2 Вітаўт Мартыненка Для «Ceilidh Ceol» сваё не чужое. Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2013.
- ↑ Франак Вячорка «За Радзіму! За герояў!» — патрыятычныя ірляндзкія песьні па-беларуску (слухаць!).
- ↑ Дзеці капітана Плятэр Архівавана 17 студзеня 2017. / Тузін Гітоў
- ↑ Віктар Сямашка Віктар Сямашка: альтэрнатыўны топ-10 беларускіх альбомаў за 2013 год (+слухаць).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная хатняя старонка Архівавана 17 снежня 2014.
- Старонка гурту «Ў кантакце»