Lituus

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Lituus
Жанры мідзівал-фолк-рок[d]
Гады 1992 — па сённяшні дзень
Краіна  Беларусь
Горад Баранавічы
litu.us

Lituus (ранейшая назва: Contredanse) — беларускі ансамбль, які грае сярэднявечную музыку. Спачатку яны выконвалі творы заходнееўрапейскіх кампазітараў эпохі барока, затым дадалі ў свой рэпертуар творы ВКЛ.

Ансамбль выконвае творы ананімных аўтараў 14-16 стагоддзяў, танцы 16-18 стагоддзяў, аб’яднаныя ў сюіты і як асобныя нумары. Асаблівую ўвагу музыканты надаюць творам невядомых беларускіх аўтараў з «Полацкага сшытку», лютнявым табулатурам Войцеха Длугарая, творам Мацея Радзівіла, Мікалая Кракаўскага і другіх аўтараў, якія жылі і працавалі ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Калектыў утварыўся ў 1992 годзе і меў назву Contredanse. З мамента стварэння ансамбля музыкі працуюць у Баранавічах. Гурт ад пачатку існавання ўдзельнічае ў канцэртах, фестывалях, рыцарскіх фэстах. Выканаўцы прымалі ўдзел у супольных музычных праектах («Легенды ВКЛ» і «Легенды ВКЛ-2»). Першыя выступы ансамбля адбыліся на фестывалях «Гасцiны у Галубка — 96» и «Белорусские фанфары-96». Ансамбль удзельнічаў у X Міжнародным фестывалі старадаўняй і сучаснай музыкі «Полоцк-97», таксама ў Полацку музыкі далі сольны канцэрт у камернай зале Сафійскага Сабора. Далей калектыў выступае на Міжнародным фестывалі «Арт-сессия-98» (Гомель), на Рэсубліканскім фестывалі камернай музыкі «Музы Несвижа-98» (Нясвіж). Штуршком у развіціі ансамбля стаў удзел у рэспубліканскім фестывалі ў Навагрудке «Дзень беларускага пісьменства-98», дзе музыкі здабылі знаёмства з лідарамі беларускага рыцарскага руху, і гэта стала пачаткам пошукаў яшчэ ранейшых музычных твораў (XIII—XV стагоддзе). Акрамя гэтага, ансамбль яшчэ не раз удзельнічаў у рэспубліканскіх і міжнародных рыцарскіх фестывалях «Орша-99», «Белый замок-2000 (Мінск)», «Белый замок-2001», «Заславль-2001». У 1999, 2001 и 2006 гадах ансамбль удзельнічаў у Міжнародным музычным фестывалі «FIMU» (Францыя, Бельфор).

На пачатку 2000-х гурт ContreDance трансфармаваўся ў новы ансамбль з назвай Lituus. Дырэктар калектыва Анатоль Несцярук ахарактыразаваў сітуацыю наступным чынам[1]:

ContreDance працаваў пры Баранавіцкай музычнай школе, і ейнае кіраўніцтва вырашыла змяніць склад ансамбля. З гэтым мы былі нязгодныя. І, каб не ствараць канфліктную сітуацыю, частка ансамбля вырашыла выйсці з-пад школьнае апекі ды змяніць назву калектыва. Цяпер мы вольныя, выконваем музыку, выступаем і гастралюем там, дзе нам падаецца больш зручна. Дзевяноста адсоткаў складу нашага ансамбля — гэта былыя ўдзельнікі ContreDance.

Пры запісе першага альбома «Early Music» гурт супрацоўнічаў з даследчыкам старадаўняй музыкі Вольгай Дадзіёмавай і з прадзюсарам праекта «Легенды Вялікага княства» Арынай Вячорка, якія дапамаглі падабраць рэпертуар. Вялікая частка гэтага дыска адведзена апрацоўцы тэмаў Полацкага сшытка, а таксама іншых музычных помнікаў эпохі барока.[2]

У другім альбоме «Medieval Music» гурт зноў выкарыстоўвае тэму Полацкага сшытак, але акрамя гэтага звяртаецца да менш вядомага Віленскага сшытка XVII стагоддзя.[1]

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Early Music (выдадзены пад назвай гурта Contredanse, 2001, UEP)[2]
  • Medieval Music (выдадзены пад назвай гурта Lituus, 2004, UEP)[1]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в Мартыненка В.Мяльгуй А. 222 альбомы беларускага року і ня толькі… — Мн.: БМАgroup, 2005. С. 163—164.
  2. а б Мартыненка В.Мяльгуй А. 222 альбомы беларускага року і ня толькі… — Мн.: БМАgroup, 2005. С. 161—163.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]