Хара (род водарасцей)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Chara)
Хара (род водарасцей)

Хара ломкая (Chara globularis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chara L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  9421
NCBI  13778
EOL  11583
IPNI  ???

Ха́ра (Chara) — род шматклетачных водарасцей сямества харавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Адна- або двухгадовыя расліны. Талом кустваты, членіста-кальчаковы, падзелены на вузлы і міжвузеллі, з карой, радзей без яе, вышынёй ад 20 см да 1 м і больш, з коранепадобнымі рызоідамі, у многіх відаў моцна інкрустваны вапнай. Вузлы складзены з папярочнага слоя клетак. Міжвузеллі — з адной выцягнутай клеткі даўжынёй 5—10 см і больш. Бакавыя парасткі («лісце») па 3—7 у кальчаку, 2—7-членікавыя, з прылісткамі, адыходзяць ад вузлоў і будовай паўтараюць сцябло.

Размнажэнне вегетатыўнае — «укараненнем» бакавых галін талому і клубеньчыкамі, якія ўтвараюцца на рызоідах і паглыбленых у грунт частках сцябла. Полавы працэс — аагамія. Антэрыдыі і аагоніі развіваюцца на лісцевых вузлах (у двухполых відаў часцей парамі, у разнаполых і некаторых двухполых — адзіночна).

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Chara ohridana

Вядома каля 120 відаў, пашыраных у чыстых прэсных і саланаватых вадаёмах рознага тыпу па ўсім зямным шары, акрамя Антарктыды. На Беларусі (у азёрах) адзначаны хара ломкая (Chara globularis), звычайная (Chara vulgaris), грубая (Chara rudis), лямцавая (Chara tomentosa), шурпатая (Chara aspera), шматкалючкавая (Chara polyacantha), ніткападобная (Chara filiformis), супраціўная, шчаціністая (Chara hispida), дробнашыпаватая (Chara aculeolata) і клубняносная (Chara fragifera).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]