Chirodectes maculatus

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Chirodectes maculatus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chirodectes maculatus
(Cornelius, Fenner et Hore, 2005)

Сінонімы
  • Chiropsalmus maculatus Cornelius, Fenner et Hore, 2005[1]

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  719318
EOL  200763

Chirodectes maculatus — від медуз з атраду Chirodropida. Вылучаецца ў манатыпны род Chirodectes[2].

Гісторыя вывучэння[правіць | правіць зыходнік]

Першы і адзіны навукова вывучаны асобнік віду Chirodectes maculatus быў злоўлены 2 мая 1997 года на знешнім краі Вялікага Бар’ернага рыфа прыкладна ў 43 км ад узбярэжжа паўночна-ўсходняга Квінслэнду, Аўстралія. Ён быў знойдзены на глыбіні 5 метраў ад паверхні. Аднак даследчыкі, якія ўпершыню апісалі яго, выказалі здагадку, што ён мог быць занесены ў гэты раён цыклонам Джасцін[en], які бушаваў непадалёк ад паўночна-ўсходніх берагоў Аўстраліі ў сакавіку 1997 года. Купал гэтай медузы меў вышыню каля 15 см, яго можна было назіраць у даследчай лабараторыі на працягу ўсяго некалькіх гадзін з-за таго, што ён быў вельмі далікатным[3].

Другі вядомы асобнік гэтага віду быў заўважаны дайверамі 26 снежня 2021 года ў водах непадалёк ад Паўночнага ўскрайку вострава Новая Ірландыя ў архіпелагу Бісмарка[4].

У 2022 годзе прадстаўнік віду быў зняты ля ўзбярэжжа Папуа — Новай Гвінеі дайверам Дарыянам Борчэрдсам. Гэта толькі другая вядомая дакументацыя гэтага рэдкага віду медуз[5].

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Трапічны від, які жыве ў заходняй акваторыі Ціхага акіяна. Сустракаецца вельмі рэдка.

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

Від быў апісаны ў 2005 годзе брытанска-аўстралійскай групай біёлагаў і першапачаткова аднесены да роду Chiropsalmus Agassiz, 1862 з сямейства Chiropsalmidae Thiel, 1936[3]. Аднак ужо ў 2006 годзе іншым аўстралійскім навукоўцам была праведзена рэвізія сямейства Chiropsalmidae, у выніку якой дадзены від быў выдзелены ў асобны род Chirodectes Gershwin, 2006 і перанесены ў іншае сямейства атраду Chirodropida — Chirodropidae Haeckel, 1880[6].

Ядавітасць[правіць | правіць зыходнік]

Выпадкі ўжальвання чалавека медузай Chirodectes maculatus не вядомыя, пры даследаванні выяўленых асобнікаў ні адзін з іх не датыкаўся з целам чалавека, аднак з прычыны яе адносна вялікіх памераў і надзвычайнай атрутнасці некаторых прадстаўнікоў атраду Chirodropida мяркуецца, што і гэты від таксама ядавіты[3].

Зноскі

  1. Вид Chirodectes maculatus у Сусветным рэестры марскіх відаў (World Register of Marine Species) (англ.)
  2. Род Chirodectes maculatus у Сусветным рэестры марскіх відаў (World Register of Marine Species) (англ.)
  3. а б в Cornelius P. F. S., Fenner P. J., Hore R. Chiropsalmus maculatus sp. nov., a cubomedusa from the Great Barrier Reef // Memoirs of the Queensland Museum. — 2005. — В. 2. — Т. 51. — С. 399—405. — ISSN 0079-8835.
  4. Varga T.. Scuba Divers Spot Incredibly Rare and Beautiful Jellyfish Only Once Before Seen. Who thought it would ever be sighted again?. Earthly Mission. Earthly Mission Crew. Праверана 7 жніўня 2022.
  5. ashley@naturalistsguide.com. Chirodectes maculatus - Naturalist's Guide (англ.) (26 лістапада 2022). Праверана 31 жніўня 2023.
  6. Gershwin L.-A. Comments on Chiropsalmus (Cnidaria: Cubozoa: Chirodropida): a preliminary revision of the Chiropsalmidae, with descriptions of two new genera and two new species // Zootaxa. — 2006. — В. 1. — Т. 1231. — С. 1—42. — DOI:10.11646/zootaxa.1231.1.1