Chrysophyta

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Chrysophyta

Залацістая каланіяльная водарасць з роду Дынобрыян (Dinobryon)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chrysophyta Pascher, 1914

Класы

Пошук выяў
на Вікісховішчы
ITIS  1447
EOL  50017597
FW  69586

Chrysophyta — тып водарасцей.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пераважна фотатрофы (маюцца і бясколерныя формы), з рознай арганізацыяй талома, а таксама адзіночныя і каланіяльныя пратысты. Большасць з іх рухомыя, але ёсць і прымацаваныя асобіны разнастайнага выгляду і памераў.

Жгуцікавыя клеткі звычайна маюць рухомы пярэдні жгуцік з трубчастымі мастыганемамі і задні гладкі жгуцік, які часта прылягае да паверхні клеткі, фарміруючы фотарэцэптарны апарат. У пераходнай зоне жгуціка размешчана спіраль. Хларапласты афарбаваны ў жоўта-зялёны або залаціста-буры колер, звычайна маюць абалонку з трох мембран і ўтрымліваюць хларафілы a і c, а таксама караціноіды. Мітахондрыі з трубчастымі ці пузыркападобнымі крыстамі. Рэзервныя рэчывы — хрызаламінарын і ліпіды.

Рзмнажэнне бясполае, палавы працэс апісаны ў нямногіх відаў.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны сусветна. Сістэматыка тыпа шматразова змянялася і працягвае распрацоўвацца. Выдзяляецца 3 класы, якія аб’ядноўваюць каля 1000 відаў[1].

Зноскі

  1. Протисты: Руководство по зоологии / под ред. академика РАН А. Ф. Алимова. — СПб.: Наука, 2000. — Т. 1. — 679 с. ISBN 5-02-025864-4

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Протисты: Руководство по зоологии / под ред. академика РАН А. Ф. Алимова. — СПб.: Наука, 2000. — Т. 1. — 679 с. ISBN 5-02-025864-4