Дынобрыян
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Дынобрыян | |||||||||||||||
![]() Dinobryon divergens | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Dinobryon Ehrenberg, 1834 | |||||||||||||||
|
Дынобрыян (Dinobryon) — род аднаклетачных і каланіяльных залацістых водарасцей.
Вядома больш за 20 відаў, пашыраных пераважна ў чыстых вадаёмах. На Беларусі 12 відаў трапляюцца ў рэках, азёрах, сажалках, балотах.
Адзіночныя або сабраныя ў кусцістыя калоніі арганізмы з «хаткай», свабодна плаваюць ці прымацаваныя да субстрату. «Хаткі» рознай формы, каля вусцейка пашыраныя, прама або коса зрэзаны, звужаны ўніз або выцягнуты ў вастрыё. Клеткі верацёна- або цыліндрычнападобныя, прымацаваны да сценак «хаткі» сцяблінкай. Жгуцікаў 2 — доўгі перысты і бакавы гладкі. Храматафоры залаціста-жоўтыя, бура-зялёныя. Ядро цэнтральнае. Вочка ёсць або адсутнічае. Размнажэнне падоўжаным дзяленнем клеткі ўнутры матчынай «хаткі».
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Міхеева Т. М., Прасянік Л. В. Дынобрыян // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.