Павойнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Clematis)
Павойнік

Тыпавы від Clematis vitalba
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Clematis Dill. ex L., 1753

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18685
NCBI  3452
EOL  38289
GRIN  g:2682
IPNI  329401-2
FW  319970

Павойнік, Жыгунец[4] (Clematis) — род кветкавых раслін сямейства казяльцовых.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва роду паходзіць ад старажытнагрэчаскага κληματίς — «павойная расліна». Род налічвае каля 250 відаў, большасць з якіх расце ва ўмераным поясе Азіі, Амерыкі і Еўропы.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Гэта ў асноўным дрэвавыя, часам травяністыя павойныя расліны. Падымаюцца з дапамогай павойнага лісця. Некаторыя віды дасягаюць вышыні 2-6 метраў. Яны з’яўляюцца вечназялёнымі ці лістападнымі. Некаторыя віды маюць доўгія карэнішчы. Лісце супраціўнае, простае ці пёрыстае. Суквецці мяцёлкі, або, рэдка, адзінкавыя кветкі. Сямянкі звычайна падоўжаныя, пёрыстыя або аголеныя. Лік храмасом — 8.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Зверху ўніз:
Батанічная ілюстрацыя Clematis florida 'Bicolor'
Батанічная ілюстрацыя Clematis alpina
Clematis rehderiana
Clematis jackmanii

У свеце налічваецца больш 370[5] відаў павойнікаў.

Некаторыя віды

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя сарты цэняцца за іх здольнасць караскацца па сценах, платах і іншых структурах, а таксама за рост сярод іншых раслін, такіх як дрэвы і кусты. Некаторыя могуць віцца па зямлі, каб забяспечыць пакрыццё.

Нягледзячы на таксічнасць, карэнныя амерыканцы выкарыстоўвалі вельмі малыя колькасці Clematis ligusticifolia як эфектыўны сродак для лячэння мігрэні і нервовых расстройстваў. Расліна таксама выкарыстоўваецца пры скурных інфекцыях. Еўрапейскія віды не выкарыстоўваюць у лячэбных мэтах.

Падроды[6][правіць | правіць зыходнік]

Іншае[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Звесткі пра род {{{1}}} у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 39. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Віды роду Clematis Архівавана 4 верасня 2017. на сайце «The Plant List»
  6. Genus: Clematis L. // «Germplasm Resources Information Network» (GRIN) (англ.)