Colossoma macropomum

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Colossoma macropomum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Colossoma macropomum (Cuvier, 1816)

Сінонімы
паводле FishBase[1]:
  • Colossoma nigripinne (Cope, 1878)
  • Colossoma oculus (Cope, 1872)
  • Colossoma tambaqui
    (Amaral Campos, 1946)
  • Melloina tambaqui
    Amaral Campos, 1946
  • Myletes macropomus Cuvier, 1816
  • Myletes nigripinnis Cope, 1878
  • Myletes oculus Cope, 1872
  • Piaractus macropomus (Cuvier, 1816)

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  639908
NCBI  42526
EOL  215393
FW  355949

Colossoma macropomum — від прэснаводных прамянёвапёрых рыб з падсямейства Serrasalminae сямейства Characidae або (па іншай класіфікацыі) сямейства Serrasalmidae, адзіны від у родзе Colossoma.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца найбуйнейшым прадстаўніком Characidae у Паўднёвай Амерыцы, сустракаецца ў басейне рэк Амазонка і Арынока. У даўжыню дасягае 108 см, але звычайна каля 70 см, маса да 40 кг[2]. Знешні выгляд рыб гэтага віду нагадвае піранняў, цела высокае, сціснута з бакоў, вочы вялікія. Колер — ад чорнага да шэрага, з варыяцыямі. Каля 10 % масы цела складае тлушч. Рыба мае квадратныя зубы, што робіць іх неверагодна падобнымі на зубы чалавека. Замест таго, каб пранізваць ікламі ахвяру і разрываць яе, паку пракусваюць цела здабычы наскрозь, адрываючы ад яго кавалкі. Рыба сваімі сківіцамі можа лёгка расколваць арэхі.

Спосаб жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Трымаюцца, як правіла, паасобку, маляўкі спажываюць зоапланктон, насякомых, слімакоў, дарослыя рыбы — у асноўным ядуць раслінную ежу, харчуюцца садавіной і іншым кормам расліннага паходжання[3][4][5]. Маладыя асобіны трымаюцца ў чорных водах ракі да палавога паспявання. Гэты від распаўсюджаны ў аквакультуры, мае добры імунітэт і пераносіць нізкую мінералізацыю вады.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Da Costa Luiz R. F. ; Ronaldo ; Barthem B. ; Bittencourt Maria Mercedes: A pesca do tambaqui, Colossoma macropomum, com enfoque na área do médio solimões, Amazonas, Brasil = Tambaqui, Colossoma macropomum, fisheries with focus on an area on middle Amazon river, Amazonas State, Brazil, Acta Amazonica 31, 2001