Перайсці да зместу

Булавабрух кольчаты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Cordulegaster boltonii)
Булавабрух кольчаты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cordulegaster boltonii Donovan, 1807

Сінонімы
  • Aeshna annulata Latreille, 1805 (Preocc.)
  • Libellula grandis Scopoli, 1763 (Preocc.)
  • Libellula forcipata Harris, 1780 (Preocc.)
  • Libellula boltonii Donovan, 1807
  • Cordulegaster boltoni Auctt. (Missp.)
  • Cordulegaster lunulata Charpentier, 1840
  • Cordulegaster annulatus immaculifrons Selys, 1850
  • Cordulegaster annulatus intermedius Selys, 1857
  • Cordulegaster boltonii intermedia (Selys, 1857)
  • Aeschna lorenzonii Disconzi, 1865
  • Cordulegaster algerica Morton, 1916
  • Cordulegaster algirica Auctt. (Missp.)
  • Cordulegaster boltonii iberica Boudot & Jacquemin 1995

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  126173

Булавабрух кольчаты, вялікая кольчатая страказа, кардулегастр кольчаты (Cordulegaster boltonii) — від стракоз сямейства булавабрухаў.

Даўжыня брушка 54—64 мм, задніх крылаў 41—47 мм. Буйныя чорныя стракозы з ярка-жоўтымі палосамі на грудзях і кольцамі на брушку, пры яго аснове — шыпападобныя вырасты. Крылы празрыстыя. Пярэднія і заднія крылы розныя па форме, трохвугольнікі на іх выцягнуты ўздоўж. Вочы сутыкаюцца на цемі.

Пашыраны ў Еўропе (акрамя поўначы). На Беларусі трапляюцца нешматлікія папуляцыі.

Імага жывуць у зацененых месцах, каля берагоў рэк і ручаёў. Лічынкі вялікія, развіваюцца ў праточных водах з павольным цячэннем.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Стракозы хутка лётаюць па берагах вадаёмаў, аддаляючыся часам на вялікія адлегласці ад месцаў выпладу. Лёт у чэрвені-ліпені. Яйцы адкладваюць у час лёту ў вільготны грунт на невялікую глыбіню.

Дарослыя кормяцца насякомымі, рэгулятары колькасці крывасосных двухкрылых. Лічынкі сілкуюцца воднымі беспазваночнымі, маляўкамі рыб.

Цыкл развіцця 3-4 гады.

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN)