Перайсці да зместу

Бабкі (сямейства)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Corduliidae)
Бабкі (сямейства)

Бабка зялёная (Cordulia aenea), самец
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Corduliidae Selys, 1871


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  102020
NCBI  70381
EOL  5249
FW  71733

Ба́бкі (Corduliidae) — сямейства стракоз падатрада разнакрылых.

У Еўропе 9 відаў, у Беларусі 5 відаў[1].

Стракозы сярэдніх памераў. Афарбоўка з металічным бляскам. Пярэднія і заднія крылы рознай формы, трохвугольнікі пярэдніх крылаў размешчаны ўпоперак, задніх — уздоўж крылаў. Ротавы апарат грызучага тыпу.

Яйцы адкладваюць у ваду ў час лёту. Лічынкі валасатыя з шырокім брушкам.

Зімуюць лічынкі, у перыяд росту яны ліняюць 5 разоў. Кормяцца дафніямі, вадзянымі вослікамі, лічынкамі камароў і іншых водных насякомых.