Матылі ад сярэдніх да вельмі буйных памераў (у Расіі ад 13 да 100 мм у размаху крылаў, у Аўстраліі да 220 мм — у Endoxyla cinereus[1]). Жылкаванне крылаў прымітыўнае. Афарбоўка разнастайная, пераважна бураватая або шэрая з сеткаватым малюнкам з дробных плям і рысачак. Хабаток кароткі — ротавы апарат недаразвіты. Імага не сілкуецца і жыве за кошт запасу пажыўных рэчываў, назапашаных у стадыі вусеня. Актыўныя ў змярканні і ноччу.
Вусені даволі буйныя з некалькі пляскатай галавой і добра развітым ротавым апаратам, голыя, мясістыя, белай, жоўтай ці чырвонай афарбоўкі. Маецца моцна склератызаваны шчыток на пярэдняспінцы. Вусені— ксілафагі, вядуць схаваны спосаб жыцця, прагрызаюць хады ў ствалах драўняных раслін або ў парастках і каранях травяністых раслін. Развіццё доўжыцца 2-3 гады. Зімуе вусень ў друзлым кокане. Пасля зімоўкі акукліваецца. Стадыя кукалкі працягваецца 3-6 тыдняў.
Шырока распаўсюджаная група лускакрылых насякомых. Распаўсюджаныя паўсюдна, але пераважаюць у тропіках Азіі і Афрыкі. Сусветная фаўна налічвала на 2011 год — 971 від, якія адносяцца да 151 роду. У Палеарктыцы дадзенае сямейства на 2011 год было прадстаўлена 267 відамі[2].
Загуляев А. К. 19. Сем. Cossidae — Древоточцы. // Определитель насекомых Европейской части СССР. Т. IV. Чешуекрылые. Первая часть. Л.: «Наука», 1978. С. 177—186.
Чистяков Ю. А., 1999. Семейство Cossidae — Древоточцы // Определитель насекомых Дальнего Востока России. Т. 5 (2). С. 309—319.
Древоточцы — статья из Большой советской энциклопедии.