Трыснёг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Трыснёг
Phragmites australis Schilfrohr.jpg
Трыснёг звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phragmites Adans.

Сінонімы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   41071
NCBI   15745
EOL   108094
IPNI   18729-1

Трыснёг (Phragmites) — род кветкавых раслін сямейства метлюжковых (злакавых).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны вышынёй 0,5—5 (6) м. Сцёблы прамастойныя, полыя, густа аблісцелыя, са шматлікімі міжвузеллямі. Лісце чаргаванае, лінейна-ланцэтнае, шырынёй да 5 см, цвёрдае, завостранае. Суквецце — густая пірамідальная мяцёлка даўжынёй да 50 см. Размнажэнне пераважна вегетатыўнае.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваецца 5 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Афрыцы і Паўднёвай Амерыцы. На Беларусі трыснёг звычайны, або паўднёвы трапляецца на забалочаных лугах, ускрайках балот, па берагах вадаёмаў, у вадзе. Часам трыснёг няправільна называюць чаротам.

Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Тэхнічныя, кармавыя расліны. Ачышчае сцёкавыя воды. Ідзе на корм і подсціл жывёле. Багатыя крухмалам карэнішчы спажышаюцца ў ежу. Выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны ў цэлюлозна-папяровай прамысловасці (заменнік драўніны), будаўнічага матэрыялу, паліва.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Прохараў В. Трыснёг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 7. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).