Перайсці да зместу

Crenosoma vulpis

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Crenosoma vulpis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Crenosoma vulpis Dujardin, 1844

Сінонімы
Liorhynchus vulpis, Dujardin, 1844

Сістэматыка
на Віківідах

Пошук выяў
на Вікісховішчы
NCBI  321390
EOL  6835925

Crenosoma vulpis — від круглых чарвей сямейства Crenosomatidae, які паразітуе ў лёгкіх сабачых (Canidae). Захворванне, якое ён выклікае, называецца крэнасамозам  (ням.).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Самкі чарвякоў маюць даўжыню ад 12 да 16 мм, самцы — ад 4 да 8 мм.

Гаспадары[правіць | правіць зыходнік]

Асноўным гаспадаром гэтага віда з’яўляецца звычайны ліс (Vulpes vulpes), але хварэюць таксама свойскі (Canis lupus familiaris)[1] і янотападобны сабакі (Nyctereutes procyonoides)[2][3], воўк (Canis lupus) і каёт (Canis latrans), а таксама барсук (Meles meles), лясная куніца (Martes martes) і лясны тхор (Mustela putorius)[4].

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаецца ў значнай частцы Еўропы, а таксама ва ўсходняй Канадзе і на Алясцы .

Жыццёвы цыкл[правіць | правіць зыходнік]

Прамежкавымі гаспадарамі Crenosoma vulpis з’яўляюцца слімакі, у якіх развіваецца заразная трэцяя лічынка (L3). Пасля праглынання заражаных слімакоў лічынкі прарываюцца праз сценку тонкага кішачніка гаспадара і дасягаюць печані праз варотную вену . Яны дасягаюць сэрца па пячоначнай вене і каудальнай полай вене, а адтуль па лёгачнай артэрыі ў лёгкія гаспадара. Выявіць лічынак у лёгкіх можна ўжо праз шэсць гадзін пасля заражэння. Трэцяя лінька адбываецца праз чатыры дні, а чацвёртая — яшчэ праз чатыры дні. Атрыманыя пераддарослыя асобіны мігруюць з бранхіёл у бронхі і там спеюць да дарослых асобін. Дарослыя асобіны пачынаюць фармаваць першыя лічынкі на 19 дзень цяжарнасці. Яны выкашляюцца, праглынаюцца і, прайшоўшы праз стрававальны канал, трапляюць у знешні свет. Першыя лічынкі маюць даўжыню ад 240 да 310 мкм і маюць злёгку выгнуты задні канец. Дарослыя чарвякі могуць жыць дзевяць месяцаў і нават больш.

Зноскі

  1. Гельминтофауна и гельминтозы собак Беларуси и их санитарно-экологическое значение / С. С. Липницкий [и др.]. // Проблемы патологии, санитарии и бесплодия в животноводстве : материалы Международной научно-практической конференции, посвященной 100-летию со дня рождения академиков Академии наук Беларуси Х. С. Горегляда и М. К. Юсковца, Минск, 10 — 11 декабря 1998 г. — Минск, 1998. — С. 110—111.
  2. Меркушева, И. В. Черви / И. В. Меркушева // Березинский заповедник БССР. — Минск : Ураджай, 1983. — С. 208—213
  3. Шымалаў, В. Ц. Значэнне драпежных млекакамячых Беларусі ў распаўсюджванні некаторых гельмінтозаў у чалавека і хатняй жывёлы / В. Ц. Шымалаў // Веснік Акадэміі навук Беларускай ССР. Серыя біялагічных навук. — 1965. — № 1. — С. 120—123
  4. Бычкова Е. И, Акимова Л. Н., Дегтярик С. М., Якович М. М. Гельминты позвоночных животных и человека на территории Беларуси : каталог / [Е. И. Бычкова и др. ; Национальная академия наук Беларуси, Государственное научно-производственное объединение "Научно-практический центр по биоресурсам"]. — Минск: Беларуская навука, 2017. — С. 8-12. — 315 с. — ISBN 978-985-08-2187-4.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • D. Barutzki: Nematodeninfektionen des Respirationstrakts bei Hunden in Deutschland. In: Tierärztliche Praxis Kleintiere 41 (2013), S. 326—336.
  • Dominique Grandjean et al.: Parasitic Rhinitis: Crenosoma infestation. In: Practical guide to dog breeding diseases. Aniwa Publications 2001, S. 111.