Cæremoniale Episcoporum
Cæremoniale Episcoporum (лац.: Цырыманіял біскупаў) — літургічная кніга, якая апісвае царкоўныя службы, што здзяйсняюцца біскупамі лацінскага абраду Рымска-каталіцкай царквы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Папа Рымскі Клімент VIII выдаў 14 ліпеня 1600 года першую кнігу, якая насіла такую назву, папраўляючы ў адпаведнасці з патрабаваннямі Трыдэнцкага сабора змест кніг, званых Ordines Romani, якія былі напісаныя з канца VII стагоддзя і апісвалі цырымоніі абрання Папы Рымскага і давалі інструкцыі Рымскім Папам для служэння імшы і іншых службаў на працягу года. Змест гэтых кніг праз некаторы час быў пашыраны. Праца ў дзвюх частках, вядомых як De Cæremoniis Cardinalium et Episcoporum in eorum diœcesibus («Цырымоніі кардыналаў і біскупаў у сваіх уласных дыяцэзіях»), была дададзеная ў XVI стагоддзі. Cæremoniale Episcoporum Папы Клімента VIII быў заснаваны на гэтых тэкстах і на іншых, якія цяпер страчаныя. Падрыхтоўчая праца, распачатая ў снежні 1582 года пры Папе Рымскім Грыгорыі XIII, заняла 17 гадоў. Факсіміле арыгінальнага выдання 1600 года ў дзвюх кнігах было выдадзенае Libreria Editrice Vaticana ў 2000 годзе.
Папа Рымскі Інакенцій X апублікаваў выпраўленае выданне ў 1650 годзе. У 1727 ці 1729 годзе разделы, першапачаткова надрукаваныя як асобныя блокі, былі падзеленыя на пранумераваныя параграфы і суміраваныя. У 1752 годзе Папа Рымскі Бенедыкт XIV крыху перагледзеў дзве існаваўшыя кнігі і дадаў трэцюю частку цырымоній, якія трэба было выконваць тым, хто займаў грамадзянскія пасады ў Папскай вобласці.
У 1886 годзе Папа Рымскі Леў XIII зрабіў іншае выпраўленне, у якім ён захаваў трэцюю кнігу, хоць Папская вобласць і была далучаная да каралеўства Італіі.
Сённяшні стан
[правіць | правіць зыходнік]У адпаведнасці з абнаўленнем, прадпісаным Другім Ватыканскім саборам, цалкам перагледжанае выданне ў асобным томе было апублікаванае Папам Янам Паўлам II у 1984 годзе, замяніўшы ранейшыя выданні[1].
Змест Cæremoniale Episcoporum
[правіць | правіць зыходнік]Кніга складаецца з васьмі частак:
- Біскупская літургія;
- Імша;
- Літургія гадзін і служба Божага слова;
- Царкоўная служба сакрамэнтаў на працягу года;
- Сакрамэнты;
- Сакрамэнталіі;
- Значныя даты ў жыцці біскупа;
- Літургічныя службы, звязаныя з урачыстымі дзеяннямі біскупскай улады.
Ёсць таксама дадаткі:
- Пастаўленне пралатаў;
- Табліца літургічных дзён;
- Табліца на рытуальныя імшы, імшы ў розных патрэбах, ватыўныя імшы і імшы за памерлых;
- Спіс скарачэнняў і ўмоўных пазначэнняў.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Caeremoniale Episcoporum - Cerimoniale dei Vescovi (італ.) (PDF)(недаступная спасылка). Кангрэгацыя Богаслужэння (14 верасня 1984). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2012. Праверана 1 мая 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Caeremoniale Episcoporum, 1886 Edition (лац.) (PDF) (2006). Праверана 1 мая 2010.
- Caeremoniale Episcoporum, 1752 Edition (фр.) (PDF) (2006). Праверана 1 мая 2010.