Dana Holdings

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Dana Holdings
Тып business group[d]

Dana Holdings (Дана Холдынгз) — беларуская група будаўнічых кампаній, асноўнымі ўладальнікамі якой лічыцца сям’я сербскіх бізнесменаў Карычаў (браты Багалюб і Драгамі[1]). Кампанія рэалізуе шэраг буйных дэвелаперскіх праектаў у Мінску.

Міжнародныя санкцыі[правіць | правіць зыходнік]

17 снежня 2020 года на кампанію былі накладзеныя санкцыі Еўрапейскага Саюза за падтрымку рэжыму Лукашэнкі[2][3].

18 снежня 2020 года ў свой санкцыйны спіс кампанію «Дана Холдынгс» унесла Вялікабрытанія[4], 22 сакавіка 2021 года — Швейцарыя[5]. Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя далучыліся да снежаньскага пакета санкцый ЕС 26 студзеня[6].

9 жніўня 2021 года кампаніі «Дана Холдынгс», «Дана Астра», «Дубай Вотэр Фронт», «Эмірэйтс Блю Скай» і адзін з іх акцыянераў Небойша Карыч былі ўключаны ў амерыканскі спіс спецыяльна пазначаных грамадзян і заблакаваных асоб[7].

У сакавіку 2022 года Dana Holdings трапіў пад санкцыі Японіі[8], а «Дубай Вотэр Фронт» і «Эмірэйтс Блю Скай» былі ўключаны ў санкцыйны спіс Канады[9]. У кастрычніку 2022 года санкцыі супраць «Дана Астра» і «Эмірэйтс Блю Скай» увяла Украіна[10][11][12]. У чэрвені таго ж года ў санкцыйны спіс ЕС быў уключаны Багалюб Карыч; да санкцый супраць яго далучылася і Швейцарыя[13].

У маі 2023 года Еўрапейскі суд адхіліў пазоў аб адмене санкцый ЕС супраць «Дана Астра»[14].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Что постят в свой личный Инстаграм олигархи из Dana Holdings братья Каричи. Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2021. Праверана 19 снежня 2020.
  2. Council Implementing Regulation (EU) 2020/2129 of 17 December 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus (англ.). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2021. Праверана 19 снежня 2020.
  3. “Арт Хаос” и санкции: что связывает невестку Лукашенко с кипрскими офшорами (руск.). Европейское радио для Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2021. Праверана 16 студзеня 2021.
  4. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2021. Праверана 12 верасня 2021.
  5. Shields, Michael; Liffey, Kevin. Liffey Kevin: Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  6. Шэсць краін далучыліся да санкцый ЕС супраць лукашэнкаўцаў. Наша Ніва (27 студзеня 2021).
  7. Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  8. Японія ўвяла новыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў і прадпрыемстваў — спіс. Наша Ніва (8 сакавіка 2022).
  9. Канада расширила санкции против белорусских властей (руск.). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2022. Праверана 26 красавіка 2022.
  10. ІНОЗЕМНЕ ТОВАРИСТВО З ОБМЕЖЕНОЮ ВІДПОВІДАЛЬНІСТЮ "ДАНА АСТРА"
  11. УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ №726/2022 (укр.) (19 кастрычніка 2022).
  12. Підсанкційні суб’єкти
  13. Швейцарыя далучылася да санкцый ЕС супраць Расіі і Беларусі. Наша Ніва (10 чэрвеня 2022).
  14. Еўрапейскі суд адмовіўся зняць санкцыі з кампаніі Карычаў. Наша Ніва (29 чэрвеня 2023).