Беларускі расследавальніцкі цэнтр
| Беларускі расследавальніцкі цэнтр | |
|---|---|
| | |
| URL | investigatebel.org |
| Тып сайта | Журналісцкія расследаванні |
| Аўтар | Станіслаў Івашкевіч |
| Бягучы статус | актыўны |
Беларускі расследавальніцкі цэнтр — незалежны сродак масавай інфармацыі, які спецыялізуецца на аналітычных жанрах журналістыкі. Цэнтр вырабляе пяць відаў кантэнту — журналісцкія расследаванні, антыфейк, а таксама аналітычныя рэпартажы, навінавыя праграмы і эканамічныя агляды[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Беларускі расследавальніцкі цэнтр быў створаны ў 2018 годзе[2].
У снежні 2022 года Беларускі расследавальніцкі цэнтр далучыўся да Глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў. Таксама ў 2022 годзе цэнтр стаў сябрам Цэнтра па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці[3].
Цэнзура
[правіць | правіць зыходнік]Каманда БРЦ з’ехала з Беларусі с пачаткам пагрому незалежных медыя ў 2021 годзе, у межах якога разграмілі мінскую студыю цэнтра[1].
29 чэрвеня 2021 года сайт БРЦ быў заблакаваны ў Беларусі[1].
У кастрычніку 2022 года па заяве пракуратуры горада Мінска інфармацыйная прадукцыя Беларускага расследавальніцкага цэнтра, а таксама лагатыпы, якія змяшчаюць абрэвіятуру «BIC» і словы «Belarusian Investigative Center» былі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі»[4].
У верасні 2023 года Вярхоўны суд Беларусі прызнаў БРЦ экстрэмісцкай арганізацыяй[5].
31 ліпеня 2024 года стала вядома, што журналістаў Беларускага расследавальніцкага цэнтра Станіслава Івашкевіча і Сяргея Чалага ўнеслі ў базу вышуку МУС Расіі[6].
Расследаванні
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 2022 года Беларускі расследавальніцкі цэнтр разам з Re:Baltica і Delfi Estonia апублікаваў матэрыял-расследаванне, у якім паказалі трохразовы рост экспарту нафты з Беларусі ў Эстонію пры параўнанні паказчыкаў за 2021 і 2020 гады. 4 лютага 2022 года Эстонія абвясціла пра ўвядзенне дадатковых санкцый датычна Беларусі ў выглядзе прыпынення транзіту вугальнай нафты[7].
Пасля расследавання БРЦ і The Guardian улады Вялікабрытаніі замарозілі лонданскую маёмасць Саіда Гуцарыева, сына «кашалька» Лукашэнкі Міхаіла Гуцарыева, на 200 мільёнаў долараў[8][няма ў крыніцы].
У снежні 2022 года бізнесмена Саўлюса Гірчыса, які ўдзельнічаў у схеме нелегальнага продажу беларускага лесу ў ЕС праз Казахстан і Кыргызстан, у выніку расследавання БРЦ выключылі са сваёй палітычнай партыі[9].
Пасля сумеснага расследавання з Siena пра спосабы абыходу санкцый супраць «Гродна Азот», Літва канфіскавала беларускія ўгнаенні на мільёны еўра і ўзмацніла меры кантролю на мяжы[10].
Таксама БРЦ выпусціў расследаванні пра беларускія кампаніі і VIP-персон, такіх як «БелАЗ»[11], «Беларуськалій»[12][13], «Белшына»[14], «Беспілотныя верталёты»[15], «Гродна Азот»[16][17][18][19][20], «Інтэграл»[21], «Маналіт»[22], Dana Holdings[23], Ірына Абельская[24], Аляксей Алексін[25], Мікалай Варабей[26], Міхаіл Гуцарыеў[27], Аляксандр Зайцаў[28], Павел Тапузідзіс[29], Аляксандр Шакуцін[30][31][32], Сяргей Цяцерын[33], Юрый Чыж[34] і Віктар Шэйман[35], а таксама пра міграцыйны крызіс на мяжы паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам[36], вываз у Беларусь дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны[37], расійскі фільтрацыйны лагер для украінцаў у Нароўлі[38], крадзеж Расіяй украінскага зерня і ўдзел у ім бізнэсменаў з Беларусі[39][40]. Некаторыя з расследаванняў БРЦ праводзіліся сумесна з OCCRP, Кіберпартызанамі, Белсатам, Радыё Свабода, LSM, Yle і мясцовымі СМІ розных краін.
Праграмы
[правіць | правіць зыходнік]- Навіны з Чалым
- Чалы: Эканоміка
- Weekly Top Fake (WTF) — штотыднёвае шоу, якое выкрывае фальшывыя навіны ў беларускіх і расійскіх СМІ. Праграма-падпісант кодэкса прынцыпаў Міжнароднай сеткі праверкі фактаў Інстытута Пойнтэра[41].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]У 2025 годзе БРЦ атрымаў Free Media Awards[42].
Журналісты БРЦ — шматразовыя лаўрэаты нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў. На «Вольным слове» у 2021 годзе каманда БРЦ атрымала першае месца ў катэгорыі «Аналітыка»[43].
Творчы конкурс БАЖ «Вольнае слова»:
- 2025 — Марына Волкава (БРЦ) з партнёрамі: Кірыл Аўсяны («Схемы»), Андрэй Шаўлюга («Радыё Свабода»), Максім Саўчук (БРЦ) — першае месца ў намінацыі «Расследаванне» за артыкул «Мы нашли фильтрационный лагерь российских военных на территории Беларуси»[44].
- 2025 — Аліна Янчур (БРЦ) з партнёрамі: Юраце Дамуліце (15min.lt), Габрыеле Навіцкайце (15min.lt), Юргіта Шымелявічэне (15min.lt) — першае месца ў намінацыі «Расследаванне» за артыкул «Пашпарт „Новай Беларусі“ і стары „гаманец“ Лукашэнкі. Як кампанія-распрацоўшчык дакументу звязана з Віктарам Шаўцовым»[44].
Зноскі
- ↑ а б в Белорусские журналисты-расследователи продолжают работу из-за рубежа (руск.). Голас Амерыкі (20 ліпеня 2022). Праверана 31 ліпеня 2024.
- ↑ Belarusian Investigative Center (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2023. Праверана 11 ліпеня 2023.
- ↑ Беларускі расследавальніцкі цэнтр уступіў у GIJN . belarusfiles.org. Праверана 31 ліпеня 2024.
- ↑ Прызналі «экстрэмісцкім» Беларускі расследавальніцкі цэнтр . Наша Ніва (31 кастрычніка 2022). Праверана 31 ліпеня 2024.
- ↑ Беларусский расследовательский центр признан «экстремистской» организацией (руск.). Reform.by (15 верасня 2023).
- ↑ Свабода, Радыё. Журналістаў Беларускага расьсьледніцкага цэнтру абвясьцілі ў міждзяржаўны вышук . Радыё Свабода (31 ліпеня 2024). Праверана 31 ліпеня 2024.
- ↑ The Belarus-Baltics trade war (англ.)(недаступная спасылка). Bne IntelliNews (9 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2023. Праверана 11 ліпеня 2023.
- ↑ Jolly, Jasper. The sanctioned oligarch’s son and a £160m London property empire (англ.). The Guardian (24 мая 2022). Праверана 31 ліпеня 2024.
- ↑ Lithuanian Politician gets Expelled from the Party after OCCRP Investigation (англ.). OCCRP (22 снежня 2022).
- ↑ Lithuania Cracks Down on Sanction Evasion Schemes after OCCRP Investigation (англ.). OCCRP (2 сакавіка 2023).
- ↑ Шарунас Черняускас, Алесь Ярошевич, Мигле Кранцевичюте. Бывший тюремщик из Литвы пошел на сделку в миллион долларов с находящимся под санкциями белорусским БелАЗом (руск.). OCCRP (25 лістапада 2021).
- ↑ Шэйман, Кіпр, санкцыі: як рэжым Лукашэнкі зарабляе на каліі і люксавых аўто. Еўрапейскае радыё для Беларусі (8 жніўня 2024).
- ↑ Прадукцыю «Беларуськалія» перайменавалі і прадаюць ЕС у абыход санкцый. Наша Ніва (26 сакавіка 2025).
- ↑ "Белшына", з якой знялі санкцыі ЕС, пастаўляе прадукцыю Мінабароны РФ — БРЦ. Еўрапейскае радыё для Беларусі (8 кастрычніка 2024).
- ↑ Ад нашай вытворчасці — вашай. Як Беларусь і Расея гандлююць адна з адной санкцыйнымі таварамі. Беларускі расследавальніцкі цэнтр.
- ↑ Фірму-пракладку для абыходу санкцый узначальвае старшыня аднаго з выбаркамаў 2020 года — расследаванне. Наша Ніва (20 лютага 2023). Праверана 17 мая 2024.
- ↑ Акно ў Еўропу для «Гродна Азоту». Як Узбекістан дапамагае Беларусі абыходзіць забарону і прадаваць у ЕС угнаенні. Наша Ніва (28 верасня 2023). Праверана 17 мая 2025.
- ↑ Подсанкционная белорусская компания поставила в ЕС через «кошельки» Лукашенко удобрения на $59 млн — расследование (руск.). The Insider (23 чэрвеня 2025).
- ↑ БРЦ: Друзья Лукашенко зарабатывают на обходе санкций за счет «Гродно Азота» (руск.). Reform.news (15 ліпеня 2025).
- ↑ «Горадня Азот» дае расейскаму войску сыравіну, еўрапейскія фірмы дапамагаюць абысці санкцыі – БРЦ. Белсат.
- ↑ Беларусский «Интеграл» обходит санкции, поддерживая военную агрессию России (руск.). OCCRP (28 студзеня 2025).
- ↑ Витебский завод «Монолит» производит компоненты для российского ВПК – БРЦ (руск.). Reform.news (13 жніўня 2025).
- ↑ Колькі «будаўнічыя кашалькі» Лукашэнкі вывелі грошай з Беларусі і як іх адмывалі. Наша Ніва (11 кастрычніка 2022). Праверана 7 мая 2024.
- ↑ Як Ірына Абельская аказалася заснавальніцай прыватнай школы ў Драздах. Наша Ніва (3 верасня 2022).
- ↑ Надзея Бельская. Каманда Беларускага Расследвальніцкага Цэнтру знайшла 9 аўтаў у Лукашэнкі ад Алексіна. Белсат (29 лістапада 2021).
- ↑ Шале ў гарах і дзве кватэры ў Вене. «Кашалёк Лукашэнкі», нягледзячы на санкцыі, захаваў багацці ў Еўрасаюзе. Наша Ніва (27 верасня 2022).
- ↑ Як Гуцэрыеў хаваў свае актывы. «The Guardian» апублікавала супольнае расследаванне з камандаю «Белсату». Белсат (24 мая 2022).
- ↑ Абыходзіць санкцыі «кашальку Лукашэнкі» Зайцаву дапамагае стаўбцоўскі ксёндз Лашук — БРЦ. Наша Ніва (21 красавіка 2023).
- ↑ Аляксандр Ярашэвіч. З «Каронай» на чале. Як Павел Тапузідзіс далучыўся да «фальшывага транзіту» і пабудаваў бізнес-імперыю. Беларускі расследавальніцкі цэнтр (1 сакавіка 2022). Праверана 19 красавіка 2024.
- ↑ БРЦ: Аляксандр Шакуцін працягвае зарабляць мільёны даляраў у Еўропе, нягледзячы на накладзеныя санкцыі. Наша Ніва (27 студзеня 2023). Праверана 14 мая 2024.
- ↑ Раман Шавель. Уладальнік «Амкадора» зарабляе грошы на абыходзе санкцыяў пад выглядам імпартазамяшчэння. Белсат (13 верасня 2023). Праверана 1 чэрвеня 2024.
- ↑ Сяргей Крот. Набліжанага да Лукашэнкі бізнесоўца злавілі на шэрым імпарце ў Беларусь заходняй тэхнікі. Белсат (18 кастрычніка 2023). Праверана 1 чэрвеня 2024.
- ↑ Хто завозіць у Беларусь шакалад Ritter Sport, які трапіў пад лукашэнкаўскія «контрсанкцыі»?. Наша Ніва (3 чэрвеня 2023).
- ↑ Як Чыж і яго таемны літоўскі партнёр зарабілі мільярды на хітрай нафтавай схеме. Наша Ніва (31 кастрычніка 2022).
- ↑ Самы маштабны зліў дакументаў «Pandora papers»: што гэта, што там пра Беларусь, пры чым тут Шэйман і яго сын. Наша Ніва (5 кастрычніка 2021).
- ↑ Хто мог зарабіць мільёны на міграцыйным крызісе на мяжы Беларусі і ЕС?. Наша Ніва (8 чэрвеня 2023).
- ↑ Сяргей Крот. Расследавальнікі абвінавацілі членаў сям’і Лукашэнкі ў датычнасці да вывазу ўкраінскіх дзяцей. Белсат (31 ліпеня 2023).
- ↑ Maryna Volkava, Kyrylo Ovsianyi, Andrei Shauliuha. Журналисты обнаружили фильтрационный лагерь российских военных в Беларуси (руск.). OCCRP (28 лістапада 2024).
- ↑ Рапс, які вывозіцца з акупаваных украінскіх тэрыторый, перапрацоўваюць у Беларусі. Наша Ніва (27 жніўня 2024).
- ↑ Літва спыніла транзіт беларускага алею, вырабленага з украінскага рапсу. Наша Ніва (19 лютага 2025).
- ↑ Метады праверкі інфармацыі Беларускі расследавальніцкі цэнтр . Беларускі расследавальніцкі цэнтр. Праверана 31 ліпеня 2024.
- ↑ Free Media Awards (англ.). Fritt Ord.
- ↑ Узнагароды . belarusfiles.org. Праверана 31 ліпеня 2024.
- ↑ а б «Вольнае слова-25»: хто стаў пераможцам? . Беларуская асацыяцыя журналістаў. Праверана 20 верасня 2025.