Diamma bicolor

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Diamma bicolor
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Diamma bicolor


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  509828

Diamma bicolor — від вос з сямейства Thynnidae (раней у Tiphiidae), адзіны ў складзе роду Diamma і падсямейства Diamminae. Эндэмік Аўстраліі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Блакітна-зялёная металічна бліскучая аса з чырвонымі нагамі. Самкі бяскрылыя, даўжынёй да 23 мм. Палююць на насякомых сямейства Gryllotalpidae, якіх паралізуюць джалам і адкладаюць на іх свае яйцы. Яд досыць небяспечны, у чалавека часам можа выклікаць анафілактычны шок. Самцы драбнейшыя, крылатыя (да 15 мм). Імага харчуюцца нектарам, апыляльнікі кветак.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Эндэмік Аўстраліі: Вікторыя, Новы Паўднёвы Уэльс, Тасманія, Паўднёвая Аўстралія[1][2].

Зноскі

  1. Blue Ant (Diamma bicolor). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2012. Праверана 25 ліпеня 2012.
  2. Williams G. A. and P. Adam. (1998). Pollen loads collected from large insects in Australian subtropical rainforests.(недаступная спасылка) — Proceedings of The Linnean Society of New South Wales 120: 49-67 (1998)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]