Dianthus uzbekistanicus

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Dianthus uzbekistanicus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dianthus uzbekistanicus Lincz., 1953


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
GRIN  t:434838
IPNI  154002-1
TPL  kew-2765090

Dianthus uzbekistanicus — від двухдольных раслін роду Гваздзік (лац.: Dianthus) сямейства Гваздзіковыя (лац.: Caryophyllaceae). Упершыню апісаны расийскім батанікам Ігарам Аляксандравічам Лінчэўскім у 1953 годзе[3][4].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Эндэмік Узбекістана[5][6], вядомы з паміра-алайских хрыбтоў на тэрыторыі Самаркандскай і Кашкадар’інскай абласцей[7].

Сустракаецца сярод камянёў, вапняковых абломкаў, у скальных расколінах[7].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна да 40 см вышынёй, са шматлікімі сцёбламі 20-35 см даўжынёй; сцёблы ў асноўным голыя, знізу шурпатыя[7].

Лісце сінявата-зялёнага адцення, з завостранай верхавінай[7].

Кветкі адзінкавыя, ружовага колеру; аснаванне кветкі густа пакрыта валаскамі.

Плод — каробачка, нясе вялікую колькасць насення[7].

Цвіце ў маі, пладаносіць у чэрвені[7].

Ахоўны статус[правіць | правіць зыходнік]

Занесена ў Чырвоную кнігу Узбекістана[8]. Від знаходзіцца пад пагрозай знікнення з-за збору кветак і выпасу жывёлы ў месцах свайго арэала[7].

Вырошчваецца ў Батанічным садзе Акадэміі навук Узбекістана[7].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Dianthus uzbekistanicus Lincz.
  4. Tropicos | Name — Dianthus uzbekistanicus Lincz
  5. Dianthus uzbekistanicus information from NPGS/GRIN(недаступная спасылка)
  6. Animals and Plants Unique to Uzbekistan
  7. а б в г д е ё ж http://www.uznature.uz/sites/default/files/imce/Books/Volume_I_Plants_the_Fungi.pdf Архівавана 27 красавіка 2015.
  8. Гваздзік узбекистанская — Dianthus uzbekistanicus — Апісанне таксона — Плантариум Архівавана 7 сакавіка 2017.